wd wp Пошук:

Дурбэ

Дурбэ (лат.: Durbe) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дурбскага краю. Плошча 1,6 км². Насельніцтва 612 чал. (2012).

Гісторыя

У гістарычных крыніцах Дурбэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1230 годзе, у дамове пра хрост куршаў, якую заключылі папскі віцэлегат Балдуін і правіцель куршаў Ламекін.

13 ліпеня 1260 года ў бітве на Дурбэ ўз’яднаныя сілы жамойтаў і куршаў атрымалі перамогу над войскамі Тэўтонскага ордэна.

Замак Лівонскага ордэна ўпершыню ўзгадваецца ў 1287 годзе. У 1701 годзе падчас Паўночнай вайны замак і прылеглае паселішча было знішчана шведскім войскам. Парэшткі замку дагэтуль не адноўленыя.

Гарадскія правы былі нададзены Дурбэ ў 1893 годзе і пацверджаны ў 1917. У гарадской сядзібе ў 1917 месцілася штаб-кватэра нямецкай вайсковай брыгады.

Герб гораду ў выглядзе срэбнай яблыні на блакітным полі быў нададзены ў 1925 годзе. У латышскім фальклоры яблыня лічыцца магічнай крыніцай маладосці і прыцягальнасці.

Зноскі

  1. 1 2 Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 25 лютага 2021.
  2. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be