wd wp Пошук:

Дэрна (Лiвiя)

Дэрна (араб. درنة‎‎) — горад у Лiвiі, адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Дэрна. Размешчаны на ўзбярэжжы Міжземнага мора, у гістарычнай вобласці Кірэнаіка.

Дынаміка насельніцтва

Насельніцтва горада, лівійскія арабы, хутка павялічваецца за кошт высокага натуральнага прыросту. Да пачатку 1970-х гадоў тут пражывалі таксама італьянцы.

  • 24 400 чал. (1967 г.)
  • 62 000 чал. (1984 г.)
  • 79 000 чал. (2005 г.)

Геаграфiя

Горад размешчаны на ўзвышаным беразе Міжземнага мора на вышыні каля 26-27 м у 252 км на ўсход ад горада Бенгазі[1]. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам мухафазы Дэрна. Здаўна з’яўляўся портам на Міжземным моры. У 1493 годзе істотна павялічыўся пасля прыбыцця сюды бежанцаў-мусульман з Іспаніі. У цяперашні час гэта буйны гандлёвы цэнтр па зборы і продажы цытрусавых і іншай садавіны. Прамысловасць прадстаўлена вытворчасцямі цэменту, мукі, мыла і інш. Сярод мясцовых рамёстваў вылучаецца мастацкая металаапрацоўка, маецца і прыбярэжная курортная зона[2].

Гiсторыя

У сярэднявечча Дэрну аблюбавалі мусульманскія піраты і рабагандляры (гл. Варварскі бераг), якія рабавалі еўрапейскія суда да пачатку XIX стагоддзя. У красавіку 1805 года войска ЗША захапілі Асманскую Дэрну падчас канфлікту пад назвай Першая бербэрыйская вайна. У 19121943 гадах горад кіраваўся Італіяй (Гл. Італьянская Лівія). Пасля 1951 г. у складзе Каралеўства Лівія, з 1969 года Лівійскай Рэспублікi, з 1977 па 2011 гады Лівійскай Джамахірыі, а пасоя гэтага — у сучаснай Лівіі.

У канца кастрычніка 2014 года горад захоплены тэрарыстамі групоўкі Ісламская дзяржава (IДIЛ) у колькасці прыблізна 800 чалавек[3].

11 чэрвеня 2015 года з’явіліся паведамленні, што тры лідара баевікоў, звязаных з «Аль-Каідай», былі забітыя ў сутыкненнях з прыхільнікамі ІД ў Дэрне, таксама было забіта каля 16 прыхільнікаў ІД, у тым ліку лідар баявікоў з Лівіі і дзесяць замежнікаў. Прычынай сутыкненняў стала «розная ідэалогія»[4].

У 2016 годзе горад быў адбіты ў тэрарыстычнай арганізацыі IДIЛ і перашоў пад кантролем Савета Шуры маджахедаў Дэрны, у якую ўваходзяць групоўкі, звязаныя з «Аль-Каідай»[5].

7 мая 2018 года, пасля адпрэчанага ультыматуму аб здачы, генерал Халіф Хафтар загадаў штурмаваць горад. Пачаліся баі[6].

28 чэрвеня 2018 года лівійскім нацыянальная армія (ЛНА) абвясціла аб поўным вызваленні ад баевікоў горада Дэрна[7].

Зноскі

  1. Distance between Benghazi and Derna
  2. Дерна // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  3. ИГИЛ вплотную подходит к Европе: Ливия может втянуть в войну полмира (нявызн.) (23 лютага 2015). Праверана 8 красавіка 2019.
  4. В Ливии в столкновении ИГ и сторонников «Аль-Каиды» убито 20 боевиков (нявызн.) (11 чэрвеня 2015). Праверана 8 красавіка 2019.
  5. Война в Ливии: Генерал Хафтар объявил штурм Дерны
  6. В Ливии силы Хафтара уничтожили склады оружия боевиков (нявызн.) (3 чэрвеня 2018). Праверана 8 красавіка 2019.
  7. Зарубин, Антон. Ливийская национальная армия освободила от террористов город Дерна (нявызн.), Федеральное агентство новостей No.1 . Праверана 29 чэрвеня 2018. Архівавана 29 чэрвеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be