Екабпілс
Екабпілс (лат.: Jēkabpils (i), ням.: Jakobstadt, латг.: Jākubmīsts) — горад у Латвіі, знаходзіцца прыкладна за 90 км ад Даўгаўпілса. Размешчаны на абодвух берагах Даўгавы, злучаных мостам; гістарычна рака дзяліла сучасны горад на два — Якабштат і Крэйцбург (Крустпілс). Насельніцтва Екабпілса складае 26 тысяч жыхароў. Даліна ракі з пратокамі і астравамі стварае маляўнічы краявід.
Гісторыя
На месцы Екабпілса існавала паселішча латгалаў, у 1237 годзе Лівонскі ордэн пабудаваў тут каменны «Крыжовы замак» — ням. Крэйцбург. Археалагічныя раскопкі вакол замка сведчаць пра даволі шматлюднае гандлёвае паселішча побач, якое часта руйнавалася падчас войнаў, асабліва польска-шведскіх, але кожны раз аднаўлялася.
Існуе меркаванне, што менавіта ў Якабштаце ў 1683 годзе нарадзілася Марта Скаўронская — пазней жонка Пятра I Кацярына I.
Вядомыя асобы
- Ота Скулме (1889—1967) — жывапісец.
- Уладзімір Казіміравіч Стукаліч (1856—1918) — літаратуразнавец, гісторык, юрыст.
Зноскі
- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā» (лат.)
- ↑ Паштовыя індэксы Латвіі — 04/2011 (лат.)
- ↑ Лічбавы ідэнтыфікатары Латвіі — 16.02.2011 (лат.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Екабпілс
- Сайт Екабпілса
- Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012 (лат.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.