wd wp Пошук:

Жалва

Жа́лва[1] (літ.: Želva, традыцыйная беларуская назва — Пазэльва) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Жалваўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Жальвяле (Зэльве), за 22 км на ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 457 чалавек.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Пазэльву датуецца 1373 годам. У 1385 годзе яна ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1753 годзе ў Пазэльве збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Пазэльве было 30 будынкаў.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Пазэльва апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 300 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 457 чал.

Славутасці

  • Касцёл Святога Ігнація Лаёлы (1892)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Słownik geograficzny… T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 899.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Укмяргскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be