wd wp Пошук:

Жаслей

Жаслей (літ.: Žasliai, традыцыйная беларуская назва — Жо́слі) — мястэчка ў Кайшадорыскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на беразе возера Жосле. Адміністрацыйны цэнтр Жаслейскай сянюніі. Насельніцтва 818 чал. (2001).

Знаходзяцца за 9 км ад Кайшадорыса. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя

Паводле падання, запісанага М. Стрыйкоўскім, легендарны князь Кукавойт паставіў каля возера Жосле на ўспамін пра сваю маці Паяту яе драўляную фігуру, якую мясцовы люд лічыў багіняй; калі фігура спарахнела, на тым месцы выраслі ліпы, якія таксама лічыліся богам[1].

У XV стагоддзі — ва ўладанні паноў Нацаў. Ян Нац заснаваў парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Святых Яна і Барбары. Відаць, у канцы стагоддзя перайшлі да Гаштольдаў.

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

У 1557 годзе згадваецца як гаспадарскае ўладанне, цэнтр воласці Троцкага павета. У 1582 годзе вялікі князь перадаў Жосленскую дзяржаву ў валоданне Лукашу Ленскаму.

На Радзівілаўскай карце (1613) значацца як мястэчка. У XVIII стагоддзі — цэнтр нягродавага староства, якое перадавалася ў трыманне магнатам. У другой палове стагоддзя Жослямі валодаў канцлер Яхім Храптовіч.

12 студзеня 1792 года атрымалі Магдэбургскае права і герб з выявай снапа пшаніцы, над ім два анёлы, што трымаюць лаўровы вянок, у сярэдзіне якога дэвіз «Ex mancipio libertas». У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

З 1918 года — у складзе Літвы.

Насельніцтва

  • 1865 — 1042 чал., у тым ліку 7 праваслаўных, 371 каталік, 22 стараверы i 653 іўдзеі[2]
  • 1897 — 1955 чал.
  • 1957 — 867 чал.
  • 2001 — 818 чал.

Турыстычная інфармацыя

Вуліца мястэчка

Славутасці

  • Гістарычная забудова мястэчка
  • Касцёл Св. Георгія (1912)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2010
  2. Żośle // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 836

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Кайшадорыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be