Жэймей
Жэ́ймей (літ.: Žeimiai, гістарычная беларускай назва — Жэ́ймы) — мястэчка ў Ёнаўскім раёне Каўнаскага павета Літвы, на рацэ Ланкяса.
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца пад 1319 годам у «Хроніцы» Мацея Стрыйкоўскага пры апісанні пераможнай бітвы вялікага князя літоўскага Гедзіміна над войскам крыжацкага маршалка Генрыха фон Плоцке. 1-е верагоднае ўпамінанне адносіцца да 1363, калі Жэймы былі спалены крыжакамі вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Вінрыха фон Кніпродэ. Потым Жэймы ўпамінаюцца пад 1365, 1379 і 1384 гадам.
У другой палове XV ст. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір падараваў Жэймы хану «Сихъдохъману» (відаць, хану Вялікай Арды Сеід-Ахмеду(руск.) бел.). Маёнткам валодалі таксама яго сыны і ўнукі, якія прадалі Жэймы панам Завішам. Апошнія валодалі Жэймамі ў XVI—пачатку XVII ст. У пачатку XVI ст. пабудаваны драўляны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. У XVI ст. ён перароблены на кальвінскі збор, пры якім адчынена школа. У пачатку XVII ст. кароткі час дзейнічала друкарня, у якой Якубас Маркунас выдаў кнігу Паўла Гілёўскага «Выклад катэхізіса» («Wykład Katechizmu», 1605; некаторыя вучоныя мяркуюць, што кніга выдадзена ў Вільні). У 1631 у выніку судовага працэсу, распачатага касцельнымі ўладамі, збор перароблены на касцёл. У 1748 годзе Жэймы атрымалі прывілей на таргі, з 1777 вядома парафіяльная школа.
У XVII—XVIII стст. мястэчкам валодалі Мядэкшы, у 1780 набыта інфлянцкім біскупам Юзафам Касакоўскім, які ў 1787 пабудаваў тут палац.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі.
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва з 1865 па 2011 | ||
1865*[1] | 1970пер.[2] | 1983[3] |
---|---|---|
247 | 715 | 893 |
1987[4] | 2001пер. | 2011пер. |
1 021 | 962 | 860 |
| ||
Славутасці
Вядомыя асобы
На цвінтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі пахаваны архітэктар Вацлаў Міхневіч, па чыім праекце 1899 года ён і быў пабудаваны[5].
Зноскі
- ↑ Жеймы. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 2 (Дабанъ — Кяхтинское Градоначальство). СПб, 1865, C. 222
- ↑ Žeimiai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija(літ.) бел., T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 879 psl.
- ↑ Žeimiai. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, XII t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1984. T.XII: Vaislapėlis-Žvorūnė, 480 psl. (літ.)
- ↑ Žeimiai. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 4 (Simno-Žvorūnė). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988, 642 psl. (літ.)
- ↑ Nijolė Lukšionytė Michnẽvičius Vaclovas (літ.) . Visuotinė lietuvių enciklopedija. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras (25 мая 2009). Праверана 1 сакавіка 2018.
Літаратура
- Жэймы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 220. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Żejmy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 760
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэймей
Катэгорыя·Населеныя пункты Ёнаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.