Жэнева
Жэне́ва (фр.: Genève, ням.: Genf, лац.: Genava) — горад у Швейцарыі, цэнтра аднайменнага кантона.
Насельніцтва: 184,8 тыс. чалавек (2003), сярод іх 44 % іншаземцы. Насельніцтва ў асноўным франкамоўнае.
Першыя паселішчы на месцы сучаснага горада паўсталі больш 2000 гадоў назад. У 120 г. да н.э. рымскія войскі захапілі ўжо развіты горад у вусце ракі Рона (ён быў заснаваны кельтамі некалькі стагоддзяў назад). У IV стагоддзі насельніцтва прымае хрысціянства. У XI стагоддзі горад становіцца часткай Рымскай імперыі. Жэнева атрымала самакіраванне ў 1387 г. У XVI стагоддзі горад ператвараецца ў буйны еўрапейскі цэнтр Рэфармацыі, які прымаў вялікую колькасць рэлігійных бежанцаў, у тым ліку з суседняй Францыі.
У 1526 годзе Жэнева, Цюрых і Берн заключылі абарончы саюз (у 1584 годзе паміж гарадамі быў заключаны пастаянны саюз). У 1798 годзе Напалеонам горад далучаны да Францыі, для чаго быў створаны адмысловы дэпартамент Леман. З 1815 года Жэнева знаходзіцца ў складзе Швейцарыі.
Жэнева з’яўляецца сусветным фінансавым і дыпламатычным цэнтрам, тут размяшчаецца мноства міжнародных арганізацый. У 2009 годзе Жэнева заняла чацвёртае месца ў спісе самых дарагіх гарадоў свету.
Славутасці
Вядомыя асобы
- Марыс Баро
- Сімон Люілье
- Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі
- Рэнэ дэ Сасюр
- Фердынанд дэ Сасюр
- Габрыэль Крамер
Гл. таксама
- Жэнеўскі музей мастацтва і гісторыі
- Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін
- Жэнеўская канферэнцыя, 1954
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.