Забор’е (Дзямідаўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Забор’е. Забор’е[1] (руск.: Забо́рье) — вёска ў Дзямідаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Забор’еўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Заснаванне сядзібы і яе ўладкаванне звязаны з імем старадаўняга смаленскага роду Рачынскіх. Шляхцічы Рачынскія ў 1630—1640-я гады атрымалі за службу ад польскага караля шырокія ўладанні з вёскамі і сялянамі ў розных месцах Смаленскага ваяводства.
Перайшоўшы пасля 1654 года на службу Рускай дзяржаве, яны прынялі праваслаўе і захавалі свае маёнткі. Адным з гэтых маёнткаў было «Забор’е»: сяльцо на рэчцы Палоўе, дзе была ўладкованая сядзіба землеўладальніка, і яго навакольныя зямлі з вёскамі. У 1737 годзе ўладальнік маёнтка палкоўнік Д. Н. Рачынскі пабудаваў у сваёй сядзібы драўляную царкву ў імя Успення Багародзіцы, і сяльцо стала сялом — цэнтрам аднайменнага царкоўнага прыходу. Сяло хутка расло і добраўпарадкоўвалася.
Рачынскія ўмела вялі сваю гаспадарку, іх прадукцыя высока шанавалася і лёгка знаходзіла свой збыт. Смаленскія крупы былі ўдастоены вышэйшых узнагарод на Сусветнай выстаўцы ў Лондане ў 1851 годзе і сталі пастаўляцца на двары Англіі.
У 1860 годзе сядзіба была перабудавана: пабудаваны два сядзібных дома, мураваная царква, некалькі каменных і гаспадарчых пабудоў, павялічаны парк, уладкаваны падыходы да возера.
У спецыяльнай літаратуры сельскагаспадарчы маёнтак Рачынскіх адзначаўся як адзін з найлепшых у Расіі. Так, у адным з апісанняў некаторых гаспадарак Смаленскай губерні (1898) аб маёнтку «Забор’е» сказана: плошча яго — 3000 дзесяцін, гаспадарку вядзе асабіста ўладальнік Віктар Пятровіч Рачынскі (з 1898 па 1906 гады быў правадыром дваранства Парэцкага павета), дапамагалі яму кіраўнік і загадчыкі асобных галін гаспадаркі — жывёлагадоўлі, паляводства, садоўніцтва.
Адзначалася, што ў маёнтку ёсць паравы млын, бровар, сыраварня, малочны завод. Забяспечвала вадой гэтыя прадпрыемствы воданапорная вежа.
Кіраванне гаспадаркай ажыццяўлялася з канторы, дзе пэўны час знаходзіўся гаспадар. Яна была злучаная тэлефоннай сувяззю (рэдкасць у канцы XIX стагоддзя) з усімі гаспадарчымі службамі маёнтка і з павятовым мястэчкам Парэчча.
У 1903 годзе ў выдадзенай у Пецярбургу кнізе «Кароткія даведачныя звесткі аб некаторых рускіх гаспадарках», дадзена падрабязная характарыстыка гаспадаркі Рачынскіх, з указаннем сяўбазвароту, культур, падсобных гаспадарак і г.д.
Да 1929 года сяло ў Парэцкім павеце.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе[2].
Славутасці
- Гарадзішча жалезнага веку на поўдзень ад вёскі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.