Запольскі сельсавет (Рагачоўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Запольскі сельсавет. Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Заполле.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 чэрвеня 2006 года ў склад Ціхініцкага сельсавета перададзены вёскі Броннае і Ясёнаўка[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1438 чалавек[2], з іх 94,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 16 июня 2006 г. № 273 Об изменении границ Запольского и Тихиничского сельсоветов Рогачевского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Рагачоўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.