wd wp Пошук:

Заходнядзвінскі раён

Заходнядзвінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Заходняя Дзвіна.

Геаграфія

Раён размешчаны ў заходняй частцы вобласці, мяжуе: на ўсходзе — з Пскоўскай вобласцю, на поўдні — з Смаленскай вобласцю.

Плошча 3373 км².

Асноўныя рэкі — Заходняя Дзвіна (па мяжы з Таропецкім раёнам), Вялеса, Білейка.

Гісторыя

Раён утвораны ў 1927 годзе як Акцябрскі ў складзе Ленінградскай вобласці. У 1944—1957 гг. — у складзе Вялікалуцкай вобласці, з 1957 ізноў у Калінінскай вобласці. У 1963 годзе ў сувязі з узбуйненнем сельскіх раёнаў Калінінскай вобласці раён атрымаў сваю цяперашнюю назву.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва, жыхароў: 19 707 (2002), 16 018 (2010), 13 740 (2017).

Муніцыпальна-тэрытарыяльны падзел

З 2006 года у склад Заходнядзвінскага раёна уваходзяць 2 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў:

  • Гарадское паселішча горад Заходняя Дзвіна
  • Гарадское паселішча пасёлак Старая Таропа
  • Бянецкае сельскае паселішча
  • Западнадзвінскае сельскае паселішча
  • Іллінскае сельскае паселішча
  • Старатаропскае сельскае паселішча
  • Шарапаўскае сельскае паселішча

Транспарт

Раён перасякае чыгунка Масква—Рыга і аўтамагістраль М9 «Балтыя».

Зноскі

  1. Тверская область. Общая площадь земель муниципального образования

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Цвярской вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be