wd wp Пошук:

Зацішша (Мінск, паўночная)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зацішша. Не блытаць з іншым Зацішшам — вёскай у складзе Мінска, якая месцілася ў цяперашнім мікрараёне Чыжоўка. Заці́шша — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя

У пачатку XX стагоддзя маёнтак Зацішша Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета, 4 вярсты ад Мінска, на 1909 год быў 1 двор і 9 жыхароў[1].

У 1959 годзе вёска ўвайшла ў склад горада Мінска, была праглынутая Сельгаспасёлкам — велізарным раёнам сядзібнай забудовы ў паўночнай частцы Мінска. У 1991 годзе пасля перайменавання вуліцы Горкага ў вуліцу Максіма Багдановіча старая вуліца Максіма Багдановіча была пераназваная ў вуліцу Зацішша[2]. Вёска месцілася ля сённяшніх вуліц Зацішша і Халтурына[2].

У канцы 2014 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапанавала назву «Зацішша» для праектуемай станцыі трэцяй лініі мінскага метрапалітэна. Аднак у 2015 годзе ўладамі была зацверджаная назва Станцыя метро Івана Мележа[3].

Зноскі

  1. Ярмоловичъ В., 1909, с. 74
  2. 1 2 Сацукевіч І. І., с. 3
  3. «Переспа», «Серебряные Млыны» и «Затишье»: какие названия станций метро «завернули» чиновники(руск.)  (недаступная спасылка). tut.by (24 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 30 траўня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be