wd wp Пошук:

Знаменскі сельсавет (Слуцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Знаменскі сельсавет.

Зна́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Знамя.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сераднікоўскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сераднякі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старцавічы. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці. У 1964 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Знамя. 1 кастрычніка 1973 года Сераднікоўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[2]. 20 снежня 2012 года скасаваны пасёлак Сераднякі[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ленінскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Заляддзе, Кажушкі, Леніна, Нявязцы, Падлессе, Славінск, Ульянаўка, Цяраспаль, Шалавічы) і частка скасаванага Акцябрскага сельсавета (вёска Селішча)[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (16 населеных пунктаў) — 1005 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 452 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 157. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Слуцкого районного Совета депутатов от 20 декабря 2012 г. № 197 Об упразднении поселка Середняки Знаменского сельсовета Слуцкого района
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слуцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be