wd wp Пошук:

Знойма

Зно́йма (чэшск.: Znojmo), Цнайм (ням.: Znaim) — горад у раёне Знойма Паўднёвамараўскага края Чэхіі з насельніцтвам 35 тысяч чалавек (2005). Размешчаны на левым беразе ракі Дзіе, недалёка ад мяжы з Аўстрыяй.

Гісторыя

Ратонда Св. Катаржыны

Заснаваны ў 1055 годзе. Сучасны Знойма закладзены ў 1226 годзе чэшскім каралём Пржэмыслам I Отакарам на месцы старажытнай сталіцы маркграфаў Маравіі, знішчанай у 1145 годзе. Да сярэдзіны XIII стагоддзя выкарыстоўваўся ў якасці крэпасці чэшскай дынастыяй Пржэмысловічаў (ад крэпасці захавалася ратонда).

У Знойма 12 ліпеня 1809 года было заключана перамір’е паміж Напалеонам I і аўстрыйскім эрцгерцагам Карлам пасля заканчэння Ваграмскай бітвы. У часы ўваходжання Чэхіі ў склад Аўстрыйскай імперыі назваўся Цнайм (ням.: Znaim).

Эканоміка

У горадзе маецца гарбарная, керамічная, абутковая і тэкстыльная прамысловасць. Існуе вытворчасць спартыўнага інвентара. Харчовая прамысловасць прадстаўлена вінаробствам і вытворчасцю фруктовых і агароднінных кансерваў.

Славутасці

Царква Св. Мікалая

У горадзе ёсць мноства ўзораў сярэднявечнай архітэктуры, сярод якіх:

  • Гатычная царква Св. Мікалая (Kostel sv. Mikuláše). Пабудавана ў 1348 годзе імператарам Карлам IV (ён жа пад імем Карл I — кароль Чэхіі).
  • Будынак муніцыпалітэта з 75-мятровай вежай (каля 1446).
  • Ратонда Св. Катаржыны (Rotunda sv. Kateřiny). Уяўляе сабой руіны замка, які належаў Пржэмысловічам. Інтэр’ер ратонды ўпрыгожаны фрэскавымі роспісамі 1134 года з выявамі біблейскіх сцэн і прадстаўнікоў роду Пржэмысловічаў.

Літаратура

  • «Зноймо». ВСЭ, 3-е выданне.
  • «Znojmo». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1055 годзе Катэгорыя·Раёны Паўднёвамараўскага края
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be