wd wp Пошук:

Зямля Кайзера Вільгельма

Гэты артыкул — пра германскую калонію ў Новай Гвінеі. Пра зямлю ў Антарктыдзе гл. Зямля Вільгельма II.

Зямля кайзера Вільгельма ў 1887 годзе
Германскія ўладанні ў заходняй частцы Ціхага акіяна напачатку XX стагоддзя

Зямля Кайзера Вільгельма (ням.: Kaiser-Wilhelmsland) — частка калоніі Германская Новая Гвінея. Уключала паўночна-ўсходнюю частку вострава Новая Гвінея. Названа ў гонар германскага кайзера Вільгельма II.

У 1884 годзе ў Германіі была заснавана Германская Новагвінейская кампанія, якая адразу ж паслала на востраў свайго агента Ота Фінша, які ўзняў германскі сцяг над паўночна-ўсходняй часткай вострава Новая Гвінея і востравам Новая Брытанія. У 1885 годзе лютэране і каталікі пачалі засноўваць на гэтай тэрыторыі хрысціянскія місіі. Апроч місіянераў, з еўрапейцаў на гэтай тэрыторыі прысутнічалі плантатары, шахцёры і чыноўнікі, але рост колькасці еўрапейскіх перасяленцаў стрымліваўся трапічнымі хваробамі і праблемамі з транспартам. У 1909 годзе сумесная германска-брытанская камісія ўсталявала мяжу паміж Зямлёй Кайзера Вільгельма і брытанскай (аўстралійскай) калоніяй Тэрыторыя Папуа, аднак гэта было зроблена толькі ў прыбярэжнай частцы вострава.[1]

У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны германская частка вострава Новая Гвінея была акупавана аўстралійскімі войскамі. Па заканчэнні вайны гэта тэрыторыя была афіцыйна перададзена Аўстраліі і атрымала назву Тэрыторыя Новая Гвінея.

Зноскі

  1. Падарожжа на Самоа(нявызн.). World Digital Library (16 студзеня 1888). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2013. Праверана 12 ліпеня 2013.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя калоніі Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be