wd wp Пошук:

Каба (горад мая)

Каба́ (ісп.: Cobá) — старажытны горад Мая на паўвостраве Юкатане, цяпер на паўночным усходзе Кінтана-Роа ў Мексіцы. Горад быў вузлом найвялікшай сеткі каменных брукаваных дарог у старажытным Маянскім свеце. Тут знаходзіцца мноства высечаных стэл, на якіх засведчана цырыманіяльнае жыццё і важныя падзеі Позняга класічнага перыяду (каля 600—900 гг. н.э.) Месаамерыканскай цывілізацыі[1].

Размешчаная побач сучасная аднайменная вёска мае 1,278 жыхароў паводле Мексіканскага федэральнага перапісу 2010 года[2].

Заснаваны прыблізна ў 600 г. н.э., Каба складаўся ў некалькіх архітэктурных груп збудаванняў, рассеяных паміж некалькімі азёрамі ў паўночных Маянскіх нізінах. У параўнанні з большасцю сучасных яму Маянскіх паселішчаў, якія апусцелі каля 10 ст., горад праіснаваў выключна доўгі час. Ён быў населены, хоць і з некаторымі перапынкамі, на працягу Паслякласічнага перыяду (каля 900—1519) Месаамерыканскай цывілізацыі да яго канчатковага апусцення ў 14-м ці 15-м ст.

Шматлікія брукаваныя дарогі, т.зв. сакбэ (у мн.л. сакбэоб — sacbeob) ці «белыя дарогі» (ад іх белай вапняковай паверхні), — адна з найбольш выдатных і значных асаблівасцей Кабы. Гэтыя дарогі, зробленыя ўстойлівымі к неспрыяльным умовам надвор’я, узнімаюцца на 0,5—2,5 м над грунтам. Першапачаткова выходзячы незвычайна прамымі лініямі з галоўнай групы будынкаў, дарогі звязваюць яе не толькі з іншымі архітэктурнымі групамі, але і з суседнімі паселішчамі. Найдаўжэйшая дарога ідзе прыкладна на 100 км прамым шляхам да старажытнага горада Яшуны[de].

У Кабе знаходзіцца больш чым 30 стэл, з якіх прыкладна дзве трэці ўтрымліваюць выявы і надпісы пісьмом мая. Гэтыя манументы асвятляюць розныя бакі афіцыйнага жыцця Кабы, уключаючы адзежу, рытуалы, ролю і паўнамоцтвы як мужчын, так і жанчын ў цырыманіяльным і палітычным жыцці горада. На многіх сцэнах на стэлах жанчыны адлюстраваны як прастаўнікі ўлады. Іерагліфічныя надпісы ўтрымліваюць дадатковыя звесткі пра грамадска-палітычны лад, а таксама даты і паведамленні аб асноўных гістарычных падзеях.

Сярод іншых выдатнасцей Кабы піраміда Кастылья (ісп.: Castillo, у галоўнай архітэктурнай групе) і піраміда Нахоч-Муль (ісп.: Nohoch Mul), галоўнае збудаванне ў групе, ад якой ідзе брукаваная дарога на Яшуну. Піраміда Нахоч-Муль, адна з найбольшых на Юкатанскім паўвостраве, паказвае унікальнае суседства архітэктурных стыляў: яе ніжняя частка, пабудаваная ў Позні класічны перыяд, завершана дабудаваннем Позняга паслякласічнага перыяду ў іншым стылі.

Від спераду піраміды, вядомай як «Ла-Іглесія» ў комплексе групы B. На пярэднім плане каля асновы піраміды стэла 11 пад саламянай стрэшкай.

Галерэя

  • Адзін з двух двароў для гульні ў мяч у Кабе
  • Піраміда Ішмоха
  • Від з вяршыні піраміда Ішмоха

Зноскі

  1. [Coba ancient city, Mexico](http://www.britannica.com/place/Coba). Encyclopedia Britannica. Праверана 23 кастрычніка 2015.
  2. 2010 census tables: INEGI Архівавана 2 мая 2013 года.

Далейшае чытанне

  • Andrews, E. Wyllys, IV. 1938. «Some New Material from Cobá», Quintana Roo, Mexico.” Ethnos, vol. 3, nos. 1,2, pp. 33-46. Stockholm.
  • Barrera Rubio, Alfredo. 1976. «EI Parque Natural y Arqueológico de Coba, Quintana Roo.» Boletin, Epoca 2, no. 19, pp. 9–14.
  • Benavides Castillo, Antonio. 1981. «Los Caminos de Cobá y sus implicaciones sociales.» Instituto Nacional de Antropologia e Historia, Mexico
  • Benavides Castillo, Antonio; Robles, Fernando. 1975 «Cobá: Sus sacbeob y Dzib Mul.» Boletin, Epoca 2 no. 15, pp. 55–58.
  • Bennet, Robert R. 1931 «Cobá by Land and Air» Art and Archaeology, vol. 31, pp. 194–205.
  • Brainerd, G. W. 1958. The Archaeological Ceramics of Yucatán. Anthropological Records, vol. 19. University of California, Berkeley and Los Angeles.
  • Coe, William; Coe Michael D. 1949. «Some New Discoveries at Cobá.» Carnegie Institution of Washington, Notes on Middle American Archaeology and Ethnology, vol. 4, no. 93. Cambridge, Massachusetts.
  • Cortes De Brasdefer, Fernando G. 1981. «Hallazgos recientes en Coba, Quintana Roo.» Boletin de la Escuela de Ciencias Aniropológicas de la Universidad de Yucatán, vol. 9, no. 50, pp. 52–59.
  • Fettweiss-Vienot, Martine. 1980 «Las Pinturas Murales de Cobá: Periodo Postclásico.» Boletin de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán, vol. 7, no. 40, pp. 2–50. 1988 Coba et Xelha: Peintiures murales Mayas. Memoires de l’Institut d’Ethnologie, vol. 27. Musée de l’Homrne, Paris.
  • Folan, William J.; Fletcher, Lorrain; Kintz, Ellen B. 1983. Coba: A Classic Maya Metropolis. Academic Press, New York.
  • Folan, William J; Stuart, George. 1977. «El Proyecto Cartográfico Arqueológico de Cobá, Quintana Roo. Informes Interinos 1, 2, 3.» Boletin de la Escuela Antropológica de la Universidad de Yucatán, vol. 4, no. 22, 23, pp. 14–81.
  • Gann, Tomas W. F. 1926. Ancient Cities and Modern Tribes. Charles Scribner’s Sons, New York.
  • GARDUNO ARGUETA, JAIME. 1979. «Introducción al patrón de asentamiento del Sitio de Cobá, Quintana Roo.» Escuela Nacional de Antropologia e Historia, Mexico.
  • MAAS COLLI, HILARIA. 1977. «Informe sobre el trabajo de campo realizado en Cobá, Quintana Roo: La organización social y la vida cotidiana de dicho población.» Boletin de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán, año 4, nos. 22, 23, pp. 2-l3.
  • MALER, TEOBERT. 1932. Impressiones de viaje a las ruinas de Coba y Chichen Itza. Editorial Jose Rosado, Marida. 1944. “Coba y Chichen: Relación de Teobert Maler, “ (G. Kutscher, ed.) Estudios y Ensayos, años 6, nos. 1,2. Bonn/Berlin.
  • MILLET CAMARA, LUIS. 1988 . «Una expedición olvidada a Cobá, Quintana Roo.» Boletin de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán, vol. 15, no. 90, pp. 3–8.
  • MORLEY, SYLVANUS GRISWOLD. 1926. “Archaeology, “ Carnegie Institution of Washington, Year Book 25, pp. 259–286. Washington, D.C.
  • NAVARRETE, CARLOS, MARIA JOSE CON, and ALEJANDRO MARTINEZ MURIEL. 1979. Observaciones arqueológicas en Cobá, Quintana Roo. Universidad Nacional Autónoma de Mexico, Mexico, D.F.
  • PENICHE RIVERO, PIEDAD and WILLIAM J. FOLAN 1978 «Coba, Quintana Roo, Mexico: Reporte sobre una Metrópoli Maya del Noreste.» Boletin de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán, año 5, no. 30, pp. 48–78.
  • POLLOCK, HARRY E. D. 1929. “Report of Mr. Harry E. D. Pollock on the Coba Expedition, “ Carnegie Institution of Washington, Year Book 28, pp. 328, 329. Washington, D.C. 1930. Field notebook «Coba no. 1.» Peabody Museum Archives, Harvard University.
  • ROBLES CASTELLANOS, JOSE FERNANDO. 1980. La secuencia cerámica de la región de Cobá, Quintana Roo. Colección Cientifica, Instituto Nacional de Antropologia e Historia, Mexico, D.F.
  • THOMPSON, J. ERIC S., HARRY E. D. POLLOCK, and JEAN CHARLOT. 1932. A Preliminary Study of the Ruins of Cobá, Quintana Roo, Mexico. Carnagie Institution of Washington, Publication 424. Washington, D.C.
  • VILLA ROJAS, ALFONSO. 1934. «The Yaxuna-Coba Causeway.» Carnegie institution of Washington, Contributions to American Anthropology and History, Publication 436, vol. 2, no. 9. Washington, D.C.
  • Fletcher, Loraine. «Linear Features in Zone One: Description and Classification.» In Coba: A Classic Maya Metropolis, 89-101. Academic Press, 1983.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be