wd wp Пошук: ⬜

Каена

Каена (фр.: Cayenne) — сталіца Французскай Гвіяны, заморскага дэпартаменту Францыі. Насельніцтва складае 58 369 чалавек (2007).

Гісторыя

Заснаваная ў 1664. Каена вядомая як месца экспарту каенскага перцу. З XVIII па XX стагоддзе, як і ўся Гвіяна, была месцам палітычнай высылкі і катаргі. З-за трапічнага клімату і распаўсюджвання цяжкіх ліхаманак лічылася, што ў сасланага ў Каену мала шанцаў выжыць (па некаторых дадзеных, не больш за 3%). Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі, асабліва ў перыяд тэрмідарыянскага канвента і Дырэкторыі, катаржную турму Сінамары называлі «сухая гільяціна». Аднак генералу Пішэгру ўдалося збегчы з Гвіяны.

Насельніцтва

Дынаміка змены колькасці насельніцтва:

  • 1974: 30 461 чал.[1]
  • 1982: 38 091 чал.
  • 1990: 41 067 чал.[2]
  • 1999: 50 594 чал.[3]
  • 2006: 58 004 чал.[4]
  • 2010: 64 297 чал.[5]

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. ↑ Source World Gazetter
  2. ↑ Population sans double compte en 1990 sur le site de l’INSEE
  3. ↑ Population sans double compte en 1999 sur le site de l’INSEE
  4. ↑ Population totale au 1×10{{{1}}} janvier 2006 sur le site de l’INSEE
  5. ↑ Population totale au 1×10{{{1}}} janvier 2010 sur le site de l’INSEE

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be