wd wp Пошук:

Каес

Каес (фр.: Kayes) — горад на крайнім захадзе Малі.

Геаграфія

Размешчаны недалёка ад мяжы з Сенегалам, на рацэ Сенегал, прыкладна ў 420 км на паўночны захад ад сталіцы краіны, горада Бамака, на вышыні 46 м над узроўнем моры[1]. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам вобласці Каес. Чыгуначная станцыя на пракладзенай французамі ў 1880-х гадах лініі Дакар — Нігер. Маецца міжнародны аэрапорт.

Гісторыя

У 18921899 гадах Каес быў галоўным горадам калоніі Французскі Судан (у 1899 годзе сталіца была перанесена ў Бамака). Каес быў канчатковым пунктам суднаходства па рацэ Сенегал. У гады Другой сусветнай вайны ў Каес быў перавезены і тут захоўваўся залаты запас Французскага банка.

Насельніцтва

Па даных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 153 222 чалавека[2].

Дынаміка колькасці насельніцтва горада паводле гадоў:

1976198719982013
44 73650 99378 406153 222

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Kayes, Mali Page(англ.) . Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 9 лютага 2013.
  2. Kayes(англ.)  (недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2013. Праверана 4 лютага 2013.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be