Казань
Казань (руск.: Казань, татар.: Казан, Qazan) — горад (з 1391) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Татарстана, порт на Волзе. Адзін з найбуйных эканамічных, палітычных, навуковых і культурных цэнтраў Расіі. Насельніцтва 1120 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1005 годзе.
Казань — буйны прамысловы і гандлёвы цэнтр. Буйных і сярэдніх прадпрыемстваў у горадзе — 151, з іх 98 — акцыянерныя прадпрыемствы. Галоўнымі галінамі прамысловасці горада з’яўляюцца машынабудаванне, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, лёгкая і харчовая прамысловасць. Сярод асноўных вытворчых прадпрыемстваў горада: Казанскі дзяржаўны казённы парахавы завод, Казанскае авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне імя Гарбунова, Казанскі верталётны завод, «Казаньаргсінтэз», Казанскі оптыка-механічны завод, Казанскае маторабудаўнічае вытворчае аб’яднанне, Казанскі мылаварны завод, Казанскі піваварны завод («Чырвоны Усход»), Казанскі завод гумаватэхнічных вырабаў, Казанскі завод цеплапрыбораў, булачна-кандытарскі камбінат, Казанскі медыка-інструментальны завод. У 1924 годзе ў горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Архітэктура
Вядомыя асобы
- Васіль Паўлавіч Аксёнаў (1932—2009) — пісьменнік, сцэнарыст, кінадраматург
- Таццяна Іванаўна Аляксеева (1928—2007) — савецкі і расійскі антраполаг.
- Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 1967) — беларускі ваенны дзеяч.
- Аляксандр Абрамавіч Грэйман (1899—1970) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар[3].
- МакSим (Марына Сяргееўна Абросімава; нар. 1983) — расійская спявачка, аўтар і музыкальны прадзюсар
- Ігар Васільевіч Карпаў (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Барыс Канстанцінавіч Клімаў (1889—1953) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР[4]
- Марына Іванаўна Лягенчанка (нар. 1925) — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны ўрач БССР[5]
- Валерый Багавеевіч Садыкаў (нар. 1940) — беларускі архітэктар.
- Віктар Андрэевіч Скумін (нар. 1948) — вучоны, літаратар, доктар медыцынскіх навук, прафесар
- Таццяна Міхайлаўна Шамава (нар. 1963) — беларускі ўрач-неўролаг.
- Аляксандр Васільевіч Кірсанаў (1898—1994) — Герой Савецкага Саюза.
- Дзмітрый Давыдавіч Грыншпан (нар. 1948) — беларускі спецыяліст у галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў і фізічнай хіміі.
Транспарт
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Районы Казани
- ↑ http://www.tatstat.ru/digital/region1/2007/Chp1-07-10.pdf
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 341.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 419.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.