wd wp Пошук:

Калабжэг

Калабжэг (польск.: Kołobrzeg) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Калабжэгскага павета Заходнепаморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Калабжэг.

Марскі порт і курорт, размешчаны на беразе Балтыйскага мора. Калабжэг стаіць на рацэ Парсента.

Адлегласць па прамой паміж гарадамі Калабжэг — Мінск 788 км, да Варшавы — 428 км[2].

Насельніцтва — 46 870 жыхароў (2014 год)[3].

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Адлегласці паміж гарадамі
  3. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Заходнепаморскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Калабжэгскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be