wd wp Пошук:

Калавуравіцкі сельсавет

Калаву́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Калавуравічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Качановіцкі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Качановічы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года вёскі Крывічы, Курадава I і Курадава II перададзены ў склад Лемяшэвіцкага сельсавета[1]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Калавуравіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Калавуравічы[2]. 15 красавіка 1985 года ў склад Парахонскага сельсавета перададзена вёска Маладзельчыцы[3]. 21 сакавіка 1988 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Беразцоўскага сельсавета з вёскай Гальцы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 570 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  3. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов Архівавана 27 мая 2012.
  4. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 21 марта 1988 г. №120 Об изменении в административном делении Пинского района Архівавана 31 мая 2012.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be