Кале
Кале́ (фр.: Calais [kaˈlɛ]) — горад у Францыі, порт у праліве Па-дэ-Кале, найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад дэпартамента Па-дэ-Кале. Кале з’яўляецца найбліжэйшым да Англіі населеным пунктам Францыі, адлегласць па прамой да Англіі складае 34 кіламетры. Паміж Кале і англійскім Дуўрам курсіруе паром, з 1994 годзе адкрыта рух па чыгуначным тунэлі ад прыгарада Кале Какеля да англійскага Фолкстана.
Насельніцтва — 74 336 тыс. жыхароў (2009).
Гісторыя
Асноўны артыкул: Англійскі Кале
У XIII стагоддзі Кале быў пераўтвораны графам Булонскім з рыбацкай вёсачкі ў буйную прыбярэжную крэпасць. Пасля перамогі пры Крэсі (1346) англійскі кароль Эдуард III не мог узяць Кале на працягу цэлага года. Падзеі аблогі ўвекавечаны ў помніку грамадзянам Кале, які стварыў па замове горада Радэн. Англічане працягвалі валодаць горадам да 1558 года, калі ў Марыі Цюдор яго адваяваў герцаг Гіз. Гэта была апошняя тэрыторыя Англіі ў кантынентальнай Еўропе. Канчаткова Кале за Францыяй замацаваў Ката-Камбрэзійскі мір.
Эканоміка
Кале з’яўляецца найбуйнейшым транспартным вузлом на поўначы Францыі. Па паромнай лініі паміж Кале і англійскім Дуўрам перавозіцца асноўны паток тавараў паміж дзвюма краінамі. Пасля адкрыцця ў 1994 годзе чыгуначнага тунэля абарот паромных перавозак скараціўся, у выніку чаго адна з дзвюх кампаній- аператараў паромаў — SeaFrance — разарылася і ў наш час знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. З іншага боку, дзякуючы адкрыццю тунэля, пасажырапаток праз Кале рэзка ўзрос. У наш час ён складае больш за 10 мільёнаў чалавек у год.
Машынабудаванне, хімічная, харчовая прамысловасць. Старадаўняя вытворчасць карунак, цюлю, гафту.
Структура занятасці насельніцтва:
- сельская гаспадарка — 0,3 %
- прамысловасць — 13,9 %
- будаўніцтва — 5,2 %
- гандаль, транспарт і сфера паслуг — 45,7 %
- дзяржаўныя і муніцыпальныя службы — 34,9 %
Дэмаграфія
Дынаміка колькасці насельніцтва, чал.
Палітыка
Адміністрацыю Кале з 2008 года ўзначальвае член партыі Саюз за народны рух, сенатар Наташа Бушар. На муніцыпальных выбарах 2008 года ўзначалены ёю правы блок атрымаў перамогу ў 2-м туры, атрымаўшы 54,02 % галасоў, перапыніўшы 37-гадовае кіраванне камуністаў у Кале.
Кандыдат | Партыя | % галасоў | |
---|---|---|---|
Наташа Бушар | Саюз за народны рух | 54,02 | |
Жакі Энен | Камуністычная партыя | 45,98 |
Гарады-пабрацімы
- Бардзеёў, Славакія
- Брэіла, Румынія
- Вісмар, Германія
- Дуйсбург, Германія (1964)
- Дуўр, Вялікабрытанія
- Рыга, Латвія
- Фанга[d], Малі
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Іванаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Асакараўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бераставіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вяземскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Гагарынскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ершыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Камянецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клімаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Крычаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Манастыршчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Навадугінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Тарнагурскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Хіславіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чашніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камянецкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кляшчэльскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Варонежскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Карэліі Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.