Рыга
Рыга (лат.: Rīga) — сталіца Латвіі і самы буйны горад ва ўсіх дзяржавах Балтыі. Насельніцтва 709 тыс. жыхароў (2010). Знаходзіцца на беразе ракі Даўгава (бел. Заходняя Дзвіна), недалёка ад яе вусця ў Рыжскім заліве.
Этымалогія
Ёсць некалькі версій узнікнення назвы. Ліўскае слова Рыга (фінск.: Riika) азначае «Населенае месца». Гэта дае падставы лічыць, што паселішча існавала да 1201.
Другая версія — па імені ўчастка адтокі Дзвіны (Даўгавы) Спекюпе. Яе звалі Рыгай, а разліў, які яна ўтварыла — Рыжскае возера. У хроніках Генрыха Латвійскага згадана lоcus Riga, якое ўяўляла сабой натуральную гавань. У XII ст. паўсталі два селішчы і рэчка дала ім імя. З 1861 Рыдзене працякае па падземных каналізацыйных праводах.
Этымалогія мясцовых плямёнаў не ўтрымлівала арыгінальных мясцовых назваў, і таму амаль заўсёды назвы мелі пераклады: Спекюпе (лат.: Spekupe) азначае speks — сіла, upe — рака; Ліелупе (лат.: Lielupe) азначае liela — вялікая, upe — рака.
Геаграфія
Рыга знаходзіцца на паўднёвым беразе Рыжскага заліва Балтыйскага мора, на Рыжскай раўніне Прыморскай нізіны. Гістарычны цэнтр Рыгі размясціўся на правым беразе Даўгавы, прыкладна ў 10 кіламетрах ад месца ўпадзення ракі ў Рыжскі заліў. Прыродны рэльеф гэтага месца — пясчаная раўніна, размешчаная на вышыні 1-10 м над узроўнем мора. Ёсць азёры, самыя вялікія — Кішэзерс у Межапарку і возера Юглас на паўночным усходзе.
Горад падзелены на 6 адміністрацыйных раёнаў: Цэнтральны раён, Зіемельскі раён, Латгальскае прадмесце, Відземскае прадмесце размешчаныя на правым беразе р. Даўгава, Курземскі раён і Земгальскае прадмесце — на левым беразе.
Клімат
Клімат у Рызе вызначаецца блізкасцю мора — умерана цёплы і вільготны. Лета звычайна адносна прахладнае і хмарнае (сярэдняя тэмпература паветра ў ліпені 16,9 °C; сярэдняя колькасць ападкаў — 85 мм). Зімы параўнальна цёплыя, з частымі адлігамі (сярэдняя тэмпература ў студзені мінус 4,7 °C, адліга надыходзіць прыкладна 10 раз у месяц). Снежны полаг утвараецца ў сярэдзіне снежня і захоўваецца да сярэдзіны сакавіка. Прыкладна 40 % дзён у годзе бываюць хмарнымі, колькасць ападкаў складае 700—720 мм у год.
- Сярэднегадавая тэмпература — +6,2 C°
- Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,0 м/с
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 79 %
Клімат Рыгі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 10,2 | 13,5 | 20,5 | 27,9 | 30,4 | 33,0 | 34,1 | 33,6 | 29,4 | 23,4 | 17,2 | 11,8 | 34,1 |
Сярэдні максімум, °C | −0,5 | −0,4 | 4 | 11,1 | 17,3 | 20,3 | 22,9 | 22 | 16,5 | 10,5 | 4,1 | 0,6 | 10,7 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −2,7 | −3 | 0,5 | 6,3 | 12,0 | 15,4 | 18,2 | 17,3 | 12,4 | 7,3 | 2,1 | −1,5 | 7,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −5 | −5,7 | −2,6 | 2 | 7,1 | 10,9 | 13,7 | 13,0 | 8,7 | 4,6 | 0,1 | −3,6 | 3,6 |
Абсалютны мінімум, °C | −33,7 | −34,9 | −23,3 | −11,1 | −5,3 | −1,2 | 4 | −0,5 | −4,1 | −8,7 | −18,9 | −31,9 | −34,9 |
Норма ападкаў, мм | 39 | 32 | 35 | 34 | 48 | 70 | 82 | 76 | 71 | 74 | 58 | 50 | 669 |
Тэмпература вады, °C | 0 | 0 | 1 | 5 | 10 | 17 | 21 | 23 | 21 | 15 | 10 | 5 | 11 |
Крыніца: Надвор'е і клімат, Турыстычны партал |
Гісторыя
Легенда заснавання горада
Паводле легенды, жыў на берагах Дзвіны Крыштаф Вялікі, які пераносіў на сваёй спіне цераз раку падарожнікаў. Аднойчы ён пераносіў цераз Дзвіну дзіця: нес ён яго, нес, а ноша станавілася ўсё цягчэй, і Крыштаф данес яго з апошніх сіл. А наступным ранкам дзіця ператварылася ў гаршчок з золатам. Але Крыштаф золата траціць не стаў, і па яго смерці золата выкарысталі для фінансавання будаўніцтва горада.
Сярэднявечча
У раннім сярэднявеччы па Дзвіне пралягаў шлях з варагаў у грэкі.
Пасля 1150 года готландскія купцы (пераважна этнічныя немцы) вялі гандаль у вусці Дзвіны і яе прытоку Рыдзенэ (ням.: Riege). У 1158 годзе яны там заснавалі гандлёвае паселішча.
Місіянерская дзейнасць па распаўсюджванню каталіцызму ў Еўропе праводзілася агнём і мячом. Добрую Вестку язычнікам куршам, латгалам, лівам і эстам неслі манахі Тэўтонскага ордэна. Некалькі ўдалых паходаў 1197—1199 гг. завяршыліся заснаваннем нямецкай калоніі. Вялікае войска прыкладна 1200 рыцараў, на 23 караблях увайшла ў вусце Дзвіны (Даўгавы), прыкладна 30 км уверх па плыні, дзе размяшчалася першае ўмацаванае паселішча нямецкіх купцоў. Нямецкая назва Uexkull сапраўды адлюстроўвала этымалогію назвы — на ліўскай і эстонскай мовах гэта даслоўна азначала ux, ix — адзін, першы і kull, kile — вёска. Цяпер гэты пасёлак захаваў назву як Ікшкіле (лат.: Ikskile).
Афіцыйнай датай заснавання горада з’яўляецца 1201 год, заснавальнікам Рыгі з’яўляецца нямецкі біскуп Альберт фон Буксгеўдэн (Albert von Buxhowden 1165—1229) з рыцарскага роду Апельдэрн. Служыў канонікам у Брэмене, і быў прызначаны ў 1199 годзе біскупам Лівоніі. Да 1211 г. яго стараннямі пачалося будаўніцтва Домскага сабора. Імкнучыся прыцягнуць мноства пілігрымаў з Германіі ён дамогся асобай папскай булы, давальнай індульгенцыі ўсім новаперасяленцам. У 1204 Папам Інакенціем III быў падпісаны ўказ аб установе Ордэна Мечнікаў з падначаленнем біскупу Рыжскаму (пазней — архібіскупу). У 1225 годзе горад ужо меў Раду. У 1243 годзе папскі легат Вільгельм фон Мадэна[ru] падзяліў Прусію на чатыры біскупствы, якія потым падначаліліся Рыжскаму архібіскупству. Да 1257 г. рэзідэнцыя архібіскупаў заставалася ў замку Uexkull, пасля чаго замак і валодання былі падараваны магістру ордэна, што з’явілася пачаткам аднайменнага дваранскага роду, а рэзідэнцыю перанеслі ў Рыгу.
У 1282 годзе Рыга далучылася да Ганзейскага саюза і Да 1561 года горада было пад началам архібіскупа Вільгельма Брандэнбургскага (гл. Спіс архібіскупаў Рыгі). Потым, з 1561 па 1581 гг., Рыга была вольным горадам.
У 1282 Рыга, Любек і Вісбю ўступілі ў Ганзейскі гандлёвы саюз. У 1330—1366 гадах належала да Ордэна мечаносцаў. Да 1561 г. горадам кіравалі архібіскупы Рыжскія, усяго 20 чалавек. У перыяд з 1561 па 1581 г. Рыга была вольным горадам. 1581—1621 — часы Рэчы Паспалітай.
Барацьба за Рыгу
Пасля, з-за небяспекі маскоўскага ўварвання, паўночная Балтыя трапіла пад польска-літоўскі пратэктарат. У 1621—1710 гадах Рыга была часткай Шведскага каралеўства. У 1656 годзе маскоўцы спрабавалі ўзяць горад, але беспаспяхова.
XVIII стагоддзе пачалося Вялікай Паўночнай вайной (1700—1721). У 1700 годзе Рыга падверглася нападу саксонцаў, але шведская армія іх адбіла. У лістападзе 1709 года горад быў узяты ў аблогу рускімі, і ў ліпені 1710 шведы здалі яго. Рыга, пашкоджаная ў цяжкіх баях, трапіла пад уладу Расіі, якая неўзабаве ператварылася ў імперыю. З 1796 года Рыга стала цэнтрам Ліфляндскай губерні ў складзе Расіі. Да канца XIX стагоддзя Рыга паступова ператварылася ў адзін з найважнейшых расійскіх портаў, насельніцтва горад вырасла з 1850 года да 1900 года ўдвая. Нягледзячы на прыналежнасць да Расіі, у культуры і эканоміцы рэгіёна да самага канца XIX стагоддзя панавалі остзэйскія немцы. Да 1891 года нямецкая мова была афіцыйнай у краі, потым афіцыйнай стала руская.
XX стагоддзе
Росквіт Рыгі скончыўся з пачаткам Першай сусветнай вайны. Горад ляжаў на самой лініі фронту, 200 000 жыхароў Рыгі былі эвакуіраваны ўглыб Расіі. Пасля заняцця горада немцамі, латышам атрымалася абвясціць 18 лістапада 1918 года ўласную незалежную дзяржаву. Чырвоная армія не здолела захапіць Латвію і была вымушана на больш як дваццаць год сысці з Балтыі. Рыга стала сталіцай новай дзяржавы. 18 сакавіка 1921 года тут падпісваецца польска-савецкі мірны дагавор (Рыжскі дагавор 1921 года). Наступае новы светлы перыяд у гісторыі горада. Дзякуючы талерантнаму заканадаўству ў новай латвійскай дзяржаве мірна суіснавалі латышы, рускія, немцы і яўрэі.
Напачатку 1930-х гадоў гэты «светлы час» заканчваецца ўсталяваннем нацыяналістычнай дыктатуры Карліса Ульманіса. Цяпер Латвія апынулася пад пагрозай падымаўшыхся імперскіх памкненняў Савецкага Саюза, таксама нацысцкая Германія патрабавала і дамаглася перасялення 50 000 остзэйскіх немцаў. 17 чэрвеня 1940 года савецкае войска заняло Рыгу згодна з савецка-нацысцкім пактам Молатава-Рыбентропа. У Латвіі была ўсталявана савецкая ўлада, Рыга стала сталіцай Латвійскай ССР.
Пасля нападу на СССР у 1941 годзе нямецкія войскі займаюць Рыгу. Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадах Рыга была цэнтрам Рэйхскамісарыята Остланд. Генеральны камісар акругі Латвія таксама жыў у Рызе. Яўрэйскае насельніцтва Рыгі знявольвалася ў Рыжскім гета ці дэпартуецца ў іншыя канцэнтрацыйыныя лагеры (недалёк знаходзіўся канцлагер Рыга-Кайзервальд).
Пры вызваленні горада Чырвонай арміяй у 1944 годзе гістарычны цэнтр Рыгі моцна пацярпеў.
Пасля сканчэння нямецкай акупацыі Рыга зноў стала сталіцай Латвійскай ССР. Саветы адбудавалі горад, пабудавалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў. За часы савецкай улады роля латвійскай мовы зніжалася праз укараненне рускай мовы, моцна змяніўся этнічны склад насельніцтва Рыгі — на момант абвяшчэння незалежнасці пераважную большасць рыжанаў складалі рускія ці рускамоўныя выхадцы з іншых рэспублік СССР.
Сталіца незалежнай Латвіі
У 1991 годзе Рыга стала сталіцай адноўленай незалежнай Латвіі. У 2001 годзе горад адсвяткаваў сваё 800-годдзе. У гэтым жа, а таксама ў 2014 годзе, Рыга была Культурнай сталіцай Еўропы.
Насельніцтва
Год | Насельніцтва |
---|---|
1767 | 19 500 |
1800 | 29 500 |
1840 | 60 000 |
1867 | 102 600 |
1881 | 169 300 |
1897 | 282 200 |
1913 | 517 500 |
1920 | 185 100 |
1930 | 377 900 |
1940 | 353 800 |
Год | Насельніцтва |
---|---|
1941 | 335 200 |
1945 | 228 200 |
1950 | 482 300 |
1955 | 566 900 |
1959 | 580 400 |
1965 | 665 200 |
1970 | 731 800 |
1975 | 795 600 |
1979 | 835 500 |
1987 | 900 300 |
Год | Насельніцтва |
---|---|
1990 | 909 135 |
1991 | 900 455 |
1992 | 889 741 |
1993 | 863 657 |
1994 | 843 552 |
1995 | 824 988 |
1996 | 810 172 |
1997 | 797 947 |
1998 | 786 612 |
1999 | 776 008 |
Год | Насельніцтва |
---|---|
2000 | 764 329 |
2001 | 756 627 |
2002 | 747 157 |
2003 | 739 232 |
2004 | 735 241 |
2005 | 731 762 |
2006 | 727 578 |
2007 | 722 485 |
2008 | 719 613 |
2010 | 709 145 |
Адлюстраваннем багатай гісторыі горада з’яўляецца і яго мінулы і сучасны этнічны склад. Са дня заснавання і да 1582 года жыхарамі горада (бюргерамі), былі толькі немцы. Латышам забаранялася нават сяліцца ў межах сцен горада, а пазней, у межах землянога вала. Адмысловым указам дазволена было будаваць хаты звонку гарадской сцяны.
Да 1889 года уклад горада, закон і правапарадак вызначала нямецкая частка насельніцтва — прыкладна 40 %, якая займала ўсе ключавыя пазіцыі ў гарадской ратушы. У канцы XVIII стагоддзя ў Рызе з’яўляюцца першыя славянскія жыхары (у асноўным працаўнікі прамысловага сектара), лік якіх узрастае на працягу 19-20 стагоддзяў. Прыкладна ў гэты жа час адбываецца прыток у Рыгу латышскіх сялян з сельскай мясцовасці. У 1935 годзе 63 % жыхароў — латышы, пазней, да канца XX ст., у сувязі з масавым прытокам грамадзян славянскага паходжання з іншых рэспублік СССР і правядзення савецкім рэжымам русіфікацыі пасля вайны, латышы склалі толькі 36 % насельніцтва Рыгі (1989).
Па стане на 2010 год у Рызе пражывала: латышоў — 42,3 %, рускіх — 41,0 %, беларусаў — 4,2 %, украінцаў — 3,9 %, палякаў — 2,0 %.
Рыга
Транспарт
Рыга з’яўляецца важным міжнародным транспартным вузлом на Балтыйскім моры. Праз яе ідуць паветраныя і марскія шляхі паміж Скандынавіяй і Усходняй Еўропай, між Цэнтральнай Еўропай і Фінляндыяй (Via Baltica), а таксама ўнутры Балтыі.
У Рызе існуюць тры галоўныя віды гарадскога транспарту: аўтобусы, тралейбусы, трамваі, а таксама маршрутныя таксоўкі і таксоўкі. На 2007 год агульная лічба пасажыраў усіх відаў гарадскога транспарту склала 267,2 млн, з чаго прыпадала на: трамваі (75,8 млн), тралейбусы (90,4 млн), аўтобусы і маршрутныя таксі (101 млн).
Сёння існуе 9 трамвайных маршрутаў: 2, 3, 4, 5, 6, 7, 9, 10, 11. Што тычыцца парку трамваяў, галоўным чынам па Рызе ездзяць старыя — яшчэ чэхаславацкай вытворчасці трамваі Т-3 (Tatra T3SU), а таксама трохі навейшыя Т-6 (Tatra T6B5). Сёння існуе 20 тралейбусных маршрутаў. Тралейбусы гэтыя таксама галоўным чынам машыны чэхаславацкай (14Тр/14Tr і 15Тр, а таксама іх пазнейшыя мадыфікацыі вытворчасці чэшскай фірмы Шкода (24Тр). Да канца XX стагоддзя ўжываліся яшчэ двухвагонныя 12Тр, таксама чэхаславацкай вытворчасці Шкода-ЧКД (Škoda-ČKD). З пачатку XXІ ст. іх месца занялі тралейбусы Троліна 18 (Trollino 18) вытворчасці польскай фірмы Solaris. У Рызе выкарыстоўваліся таксама тралейбусы АКСМ-333 вытворчасці мінскага прадпрыемства «Белкамунмаш». Цяпер існуе 61 маршрут гарадскіх аўтобусаў. У дачыненні да аўтобуснага парку назіраецца вялікая разнастайнасць тыпаў галоўным чынам вытворчасці нямецкага Mercedes, і польскага Solaris.
Часткова абавязкі гарадскога транспарту выконваюць электрычкі — што выходзяць з цэнтральнага рыжскага вакзала ў трох асноўных кірунках: Слока (Тукум), Саўлкрасты, Огрэ.
На тэрыторыі горада (у прыватнасці маршруты ў кірунку Слокі і Саўлькрасці), маюць некалькі прыпынкаў, што дазваляюць дабрацца пасажырам да некаторых мікрараёнаў сталіцы. Па іх маршруце па-за межамі Рыгі знаходзяцца мясцовасці-спадарожнікі латвійскай сталіцы — у прыватнасці Юрмала.
Славутасці
Асноўныя славутасці Рыгі канцэнтруюцца ў Старым горадзе, які ўключаны ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны паводле ЮНЕСКА. Стары горад — гэта гістарычны і геаграфічны цэнтр Рыгі на правым беразе Дзвіны, які, нават нягледзячы на разбурэнне ў 1857—1863 гадах абарончых пабудоў і валоў, захаваў характар фартыфікацыі. Свабодныя плошчы, якія з’явіліся пасля разбурэння гарадскога мура, былі ператвораны на парк з каналам, які сёння аддзяляе Стары горад ад Новага горада.
Славутасці Старога горада
- Царква Святога Пятра
- Рыжскі Кафедральны сабор
- Дом Чорнагаловых
- «Тры Браты»
- Вялікая і Малая Гільдыі
- Ратуша
- Помнік Свабоды
- Рыжскі замак
- Шведская брама
Славутасці Новага горада і ўскрайнаў
- Рыжская тэлевежа
- Вуліца Альберта
Музеі
- Музей акупацыі Латвіі
- Музей гісторыі Рыгі і мараплаўства
- Музей гісторыі Латвіі
- Музей яўрэяў Латвіі
- Латвійскі этнаграфічны музей
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Ігар Аляксандравіч Бортнік (нар. 1978) — беларускі гісторык і філосаф, педагог.
- Вільгельм Оствальд, латышскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1909 года
- Марыс Гайліс
- Рыхардс Глазупс (1920—1993) — дырыжор, Народны артыст Латвійскай ССР, Народны артыст СССР.
- Сяргей Эйзенштэйн
- Рыгор Іванавіч Бутакоў
- Мсціслаў Усеваладавіч Келдыш, савецкі вучоны ў галіне матэматыкі і механікі
- Вера Ігнацьеўна Мухіна, савецкі скульптар
- Аляксандр Чакс
- Андрыс Бэрзіньш — прэм’ер-міністр Латвіі
- Марыс Ліепа (1936—1989), латвійскі артыст балета, акцёр
- Стас Шурынс (нар. 1990), украінскі спявак, аўтар песень
- Крыш’яніс Баран
- Пётр Сцяпанавіч Труханаў (1910—1992) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
- Эльвіра Аляксееўна Сарока (нар. 1968) — беларускі настаўнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
- Уладзімір Курнеў (нар. 1950) — беларускі футбаліст і трэнер.
- Уладзімір Шыманец (1911—1977) — беларускі грамадскі дзеяч у Францыі, інжынер, мастак, міністр фінансаў БНР.
У Рызе пахаваны беларускі фалькларыст і этнограф Сяргей Сахараў (1880—1954).
Гл. таксама
- Статуя Свабоды
- Абвал гандлёвага цэнтра ў Рызе
- Рыжскае Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча
- Маскоўскі фарштат
- Рыжскі езуіцкі калегіум
- Баскетбольны клуб «ВЭФ»
Зноскі
- ↑ https://www.riga.lv/lv/jaunums/par-rigas-domes-priekssedetaju-ievelets-martins-stakis
- 1 2 Г. Ф., В. Р—в, Л. В. Рига // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIа. — С. 680–683.
- ↑ Рыга ў цыфрах — афіцыйны сайт Рыгі (руск.)
Спасылкі
- Партал Рыжскага самакіравання Архівавана 3 сакавіка 2015.
- www.citariga.lv — Cita Riga — хатняя старонка аб раёнах Рыгі
- Рыга па-руску, турызм і адпачынак, афіша Рыгі
- Праект Riga Wiki Архівавана 6 ліпеня 2005. (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сапоцкінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1950 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.