Камакура
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камакура.
Кама́кура (яп.: 鎌倉市 Камакура-сі?) — адзін са старажытных гарадоў Японіі, быў заснаваны ў 1192 годзе. Размешчаны ў прэфектуры Канагава, на востраве Хонсю. Плошча горада складае 39,60 км²,[1] насельніцтва — 174 491 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 4 406,34 чал./км².
Горад з трох бакоў атачаюць лясістыя горы, а з поўдня выходзіць на заліў Сагамі. Клімат Камакуры мяккі. Гэта ідэальны зімовы і летні курорт.
Гісторыя
Заснавальнікам Камакуры з’яўляецца Мінамота но Ёрытома. У 1180 годзе ён прывёў у Камакуру свае войскі і зрабіў яе сваёй рэзідэнцыяй: акружаная горамі і морам, Камакура ўяўляла натуральную крэпасць, якая лёгка абаранялася ад ворагаў. Тут абгрунтавалася бакуфу — урад, які падпарадкоўваўся сёгуну. Пасля падзення Камакурскага сёгуната, які праіснаваў з 1185-га па 1333 гады, колішняя сталіца прыйшла ў запусценне і ператварылася ў звычайную вёску, і толькі ў эпоху Мэйдзі пачалося яе новае жыццё, пасля таго як яна стала прыцягваць мастакоў і пісьменнікаў.
У культуры
Камакура — месца дзеяння мангі і анімэ «Эльфійская песня».
Гарады-пабрацімы
- Ніца, Францыя (1966)
- Хагі, Японія (1979)
- Уэда, Японія (1979)
- Асікага, Японія (1982)
- Дуньхуан, Кітай (1998)
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 神奈川県の人口と世帯 : 神奈川県(яп.) (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Канагава (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Канагава. Праверана 16 ліпеня 2010.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камакура
- Афіцыйны сайт Архівавана 10 лютага 2013.(англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1192 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.