Каменскі раён (Варонежская вобласць)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каменскі раён. Ка́менскі раён (руск.: Каменский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Каменка.
Геаграфія
Каменскі раён мяжуе з Астрагожскім, Ліскаўскім, Паўлаўскім, Падгоранскім і Альхавацкім раёнамі. Плошча раёна складае 999,17 км².
Гісторыя
Каменскі раён быў утвораны 10 красавіка 1973 года ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР.
Эканоміка
Прамысловасць раёна прадстаўлена трыма асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі: ААТ «Еўдакаўскі алейнатлушчавы камбінат», ААТ «Каменкамалако» і ТАА «Завод раслінных алеяў Каменскі».
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каменскі раён (Варонежская вобласць)
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.