Кампа-дэ-Гібралтар
Кампа-дэ-Гібралтар (ісп.: Campo de Gibraltar — «Наваколлі Гібралтара») — раён (камарка) у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Кадыс у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусія. Размешчаны на самым поўдні Андалусіі, раён абавязаны сваёй назвай Гібралтарскай скале, якую бачна з любой кропкі камаркі. Гэта самыя паўднёвыя землі не толькі Пірэнейскага паўвострава, але і кантынентальнай Еўропы ў цэлым.
Муніцыпалітэты
| Муніцыпалітэт | Насельніцтва | Плошча кв. км | Шчыльнасць насельніцтва чал./кв. км |
|---|---|---|---|
| Альхесірас | 112 937 | 86 | 1313,22 |
| Лос-Барыяс | 20 871 | 332 | 62,86 |
| Кастэльяр-дэ-ла-Франтэра | 2943 | 179 | 16,44 |
| Хімена-дэ-ла-Франтэра | 9893 | 347 | 28,51 |
| Ла-Лінеа-дэ-ла-Кансепсьён | 63 026 | 26 | 2424,08 |
| Сан-Роке | 26 569 | 140 | 189,78 |
| Тарыфа | 17 478 | 419 | 41,71 |
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кампа-дэ-Гібралтар
- ↑ ORDEN de 14 de marzo de 2003, por la que se aprueba el mapa de comarcas de Andalucía a efectos de la planificación de la oferta turística y deportiva. // Boletín Oficial de la Junta de Andalucía, Boletín oficial — Junta de Andalucía, 2003. — вып. 59. — ISSN 2253-802X; 0212-5803
Катэгорыя·Раёны Кадыса
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.