Камянкоўскі сельсавет
Камянко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Войкава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Камянкоўскі (Камяноцкі) сельсавет у складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Камяное. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чашын. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. У 1962 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Войкава. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 15 жніўня 1974 года скасавана вёска Пасечкі (злілася з вёскай Гарадок)[1]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Слабадскога сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 937 чалавек[3], з іх 94,0 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,8 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадок Войкава, вёскі Адрынішчы, Ануфрова, Варацішчы, Віркова, Гарадок, Глінкі, Жачкава, Камяное, Мрочкі, Навасады, Паледзі, Рачыца, Слабадскі Чашын, Смаляры, Старыя Маргі, Суткі, Чамярычнае, Чашын і хутары Канапелькі, Ляскі.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уздзенскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.