wd wp Пошук:

Камянполлеўскі сельсавет

Камянпо́ллеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Камянполле.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Жукоўскага і Лявонавецкага сельсаветаў[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Новапагосцкага сельсавета пералічаны 15 населеных пунктаў (Баравыя, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Галіеўшчына, Дзеверкі, Забор’е, Зялёнка, Каткаўшчына, Кублішчына, Лізаўшчына, Мацвееўцы, Моцеўкі, Струпкі, Церасполле і Чыжэўшчына)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 11 сакавіка 1974 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Новапагосцкага (36 населеных пунктаў: вёскі Барсучына, Войткава, Гарані, Дзеверкі, Дзехцяры, Забор’е, Кацілава, Клётаў Двор, Кублішчына, Мазалева, Моцеўкі, Томкі, Чупукі-I і Чупукі-II, хутары Асавыя, Бараўкі, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Востраў, Галіеўшчына, Дубашынскі Двор, Жміндзіна, Зарэцкія, Зялёнка-I, Клібаўшчына, Лізаўшчына, Любінова, Маласць, Масцішча, Мацвееўцы, Махіроўка, Пазнякі, Струпкі, Церасполле, Чаравік і Чыжэўшчына) і Перабродскага (33 населеныя пункты: вёскі Букава, Дворышча, Ігнацікі, Камянполле, Марцінаўцы, Мёркі-I, Пячонкі, Рускае Сяло, Хараброва, Янова, хутары Астравы, Віславова, Галінова, Гентава, Гізуны, Горныя, Граніца, Жукі, Загор’е, Зялёнка-II, Лугавыя, Лявонаўцы, Маразы, Мельніца, Мікелі, Наталіна, Ніўкі, Падліпкі, Робава, Сякерка, Цупова, Шчоўна і Янопаль) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 69 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1974 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be