Камінальхую
Камінальхую (Kaminaljuyu) — гарадзішча цывілізацыі мая на ўскраіне сталіцы Гватэмалы. Назва перакладаецца з мовы мая як «узгорак смерці». Археалагічныя раскопкі ўскладняюцца тым, што гарадзішча ў асноўным знаходзіцца ў межах сучаснага горада.
Гісторыя
Горад Камінальхую ўтварыўся на рубяжы VIII—IX стст. да н. э. Як мяркуецца, у тыя гады ён быў адным з нямногіх (калі не адзіным) гарадскіх цэнтраў на землях мая. Верагодна, ён зведаў моцны ўплыў горада Тэатыўакана, пры гэтым Камінальхую быў прыгранічным горадам. Будынкі рабіліся ў асноўным з высушаных на паветры гліняных цаглін, з якіх было пабудавана каля 400 будынкаў.
Пасля знікнення цывілізацыі мая горад быў закінуты.
Даследаванні
Упершыню яго даследавалі Альфрэд П. Модслі ў канцы 19 ст. і Мануэль Гаміа ў 1925 годзе.
Альфрэд Кідэр, які займаўся раскопкамі ў Камінальхую з 1929 па 1950 год, на іх аснове стварыў стратыграфію цывілізацыі мая.
Майкл Коу лічыў Камінальхую адным з найвялікшых археалагічных помнікаў Новага Свету[1], хоць на сённяшні дзень ад горада засталося ўсяго некалькі пагоркаў, і ён выглядае блякла на фоне многіх іншых помнікаў культуры мая, папулярных у турыстаў. У 1930-я гады, калі ён пачаў вывучацца археолагамі, у горадзе было выяўлена каля 200 платформ і пірамідных пагоркаў, многія з якіх былі створаны да канца дакласічнага перыяду, гэта значыць да 250 года н. э.
Сучасны стан
Вывучаныя на цяперашні час часткі Камінальхую размяшчаюцца на вялікай раўніне прыкладна пад заходняй часткай сучаснага горада Гватэмала. Даліна Гватэмалы акружана пагоркамі, а на поўдні ўзвышаецца некалькі вулканаў. На вышыні каля 2 км над узроўнем мора клімат умераны, глеба ўрадлівая дзякуючы вулканічным выкідам. Насыпы вулканічнага туфу дасягаюць часам глыбіні ў некалькі соцень метраў.
Камінальхую пацярпеў ад забудовы ў канцы 20 ст., хоць частка горада, якая адносіцца да класічнага перыяду, захавана як парк. Непрывабны выгляд захаваных будынкаў не толькі выкліканы кантрастам з сучасным горадам, але і тлумачыцца тым, што многія будынкі былі глінабітнымі, недаўгавечнымі ў параўнанні з будынкамі з пясчаніку ў большасці іншых гарадоў мая. З гэтай прычыны рэальны памер старажытнага Камінальхую і яго роля ў грамадстве мая наўрад ці будуць устаноўлены дакладна.
Зноскі
- ↑ Coe (2005, p. 52)
Літаратура
- Arroyo, Bárbara (2007a) The Naranjo Rescue Project: New Data from Preclassic Guatemala. http://www.famsi.org/reports/06109/index.html. Accessed 1/27/08
- Bárbara (2007b) Proyecto de Rescate en Naranjo: Nuevos Datos de la Guatemala del Preclásico. http://www.famsi.org/reports/06109es/index.html. Accessed 1/27/08
- Coe, Michael D. (2005). The Maya (7th edition ed.). London: Thames & Hudson. ISBN 0-500-28505-5.
- Braswell, Geoffrey E., ed. (2003) The Maya and Teotihuacan: Reinterpreting Early Classic Interaction. University of Texas Press, Austin
- Brown, Kenneth L. (1977) Valley of Guatemala: A Highland Port of Trade. In Teotihuacan and Kaminaljuyu: A Study in Prehistoric Culture Contact, edited by William T. Sanders and Joseph W. Michels, pp. 205–396. Pennsylvania State University Press, University Park
- Kenneth G. Hirth (1978) Interregional Trade and the Formation of Prehistoric Gateway Communities. American Antiquity, 43 (1):35-45
- Kaplan, Jonathan (2002) From Under the Volcanoes: the Ideology of Rulership at Late Preclassic Kaminaljuyú. In Incidents of Archaeology in Central America and Yucatan: Essays in Honor of Edwin M. Shook, Michael Love, Marion Popenoe de Hatch, and Héctor L. Escobedo A., eds.; 311—358; University Press of America, Lanham, MD
- Kaplan, Jonathan (2000) Monument 65: A Great Emblematic Depiction of Throned Rule and Royal Sacrifice at Late Preclassic Kaminaljuyú. Ancient Mesoamerica 11(2):185-198
- Kaplan, Jonathan (1995) The Incienso Throne, and Other Thrones from Kaminaljuyú, Guatemala: Late Preclassic Examples of a Mesoamerican Throne Tradition. Ancient Mesoamerica 6(2):185-196
- Kidder, Alfred V.; Jesse D. Jennings and Edwin M. Shook (1978) [1946]. Excavations at Kaminaljuyu, Guatemala. originally Carnegie Institution of Washington Monograph Series, Publication 561. with technological notes by Anna O. Shephard ((Penn State reprint) ed.). University Park: Pennsylvania State University Press. ISBN 0-271-00535-1.
- Ohi, Kuniaki (1994) Kaminaljuyu. 2 vols. Museo del Tabaco y Sal, Tokio, Japan
- Parsons, Lee A. (1986) The Origins of Maya Art: Monumental Stone Sculpture of Kaminaljuyu, Guatemala and the Southern Pacific Coast. Studies in Pre-Columbian Art and Archaeology No. 28, Dumbarton Oaks, Washington, D.C.
- Popenoe de Hatch, Marion (1997) Kaminaljuyú/San Jorge. Evidencia Arqueológica de la Actividad Económica en el Valle de Guatemala, 300 a. C. a 300 d. C. Universidad del Valle de Guatemala, Guatemala
- Popenoe de Hatch, Marion (1993) Observaciones adicionales sobre las tradiciones Naranjo y Achiguate en la costa sur de Guatemala. In VI Simposio de Investigaciones Arqueológicas en Guatemala, edited by Juan Pedro Laporte, Héctor L. Escobedo, and Sandra Villagrán de Brady, pp. 353–358. Ministerio de Cultura y Deportes, Instituto de Antropología e Historia/Asociación Tikal, Guatemala
- Sanders, William T. and Joseph Michels, eds. (1969) The Pennsylvania State University K’aminaljuyu Project: 1968 Season. Part 1: The Excavations. Occasional Papers in Anthropology No. 2. The Pennsylvania State University, University Park
- Sanders, William T. and Joseph Michels, eds. (1977) Teotihuacan and Kaminaljuyú: A Study in Culture Contact. The Pennsylvania State University Press Monograph Series on Kaminaljuyú. The Pennsylvania State University, University Park
- Sharer, Robert J. and David W. Sedat (1987) Archaeological Investigations in the Northern Maya Highlands, Guatemala: Interaction and the Development of Maya Civilization. University Museum, University of Pennsylvania, Philadelphia
- Shook, Edwin M. (1951) The Present Status of Research on the Preclassic Horizons in Guatemala. In The Civilizations of Ancient America, edited by Sol Tax, pp. 93–100. Proceedings of the 29th International Congress of Americanists, Volume 1. University of Chicago Press, Chicago
- Shook, Edwin M. and Alfred V. Kidder (1952) Mound E-III-3, K’aminaljuyu, Guatemala. In Contributions to American Anthropology and History, Vol. 9 (53):33-127. Carnegie Institution of Washington Publication 596. Carnegie Institution of Washington, Washington, D.C.
- Ugarte Rivera, René (2001) Reciente Descubrimiento en Kaminaljuyú, Quinta Samayoa, Zona 7: Estela 67 y Trono 68 Asociado al Montículo D-IV-2. In XIV Simposio de Investigaciones Arqueológicas en Guatemala, edited by Juan Pedro Laporte, Ana Claudia de Suasnávar, and Bárbara Arroyo, pp. 951–958. Museo Nacional de Arqueología y Etnología, Guatemala
- Valdés, Juan Antonio (1998) Kaminaljuyu, Guatemala: Descubrimientos recientes sobre poder y manejo hidráulico. In Memorias del Tercer Congreso Internacional de Mayistas, 1995, pp. 752–770. Centro de Estudias Mayas, UNAM, Mexico
- Valdés, Juan Antonio and Jonathan Kaplan (2000) Ground-penetrating Radar at the Maya Site of K’aminaljuyu, Guatemala. Journal of Field Archaeology 27 (3):329-342
- Villacorta C., J. Antonio (1955) Una página del Teo-Amoxtli en un bajo relieve de Kaminaljuyu. In Revista de la Universidad de San Carlos de Guatemala No. XXXV:135-144. Guatemala
- Villacorta Calderón, José Antonio and Carlos Agusto Villacorta Vielman (1927) Arqueología guatemalteca: region de los cúes entre Guatemala y Mixco. In Anales de la Sociedad de Geografía e Historia 3:376-392. Guatemala
- Villacorta Calderón, José Antonio and Carlos Agusto Villacorta Vielman (1930) Region de los cúes entre Guatemala y Mixco. In Arqueología Guatemalteca, pp. 33–64. Tipografía Nacional, Guatemala
- Villacorta Vielman, Carlos Agusto (1927) Vestigios de un edificio arcáico, Miraflores, Kaminaljuyu. In Anales de la Sociedad de Geografía e Historia 4:51-64. Guatemala
Спасылкі
- The Delanges visit Kaminaljuyu, with many photos.(недаступная спасылка)
- Камінальхую на сайце FAMSI.org (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.