Каранёўскі сельсавет
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каранёўскі сельсавет (значэнні).
Каранё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Асінаўшчына 2.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Карані. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 29 ліпеня 1997 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асінаўшчына-2. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялкоўшчынскага сельсавета (22 населеныя пункты: Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені, Хвецавічы)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2623 чалавекі[2], з іх 92,1 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,8 % — палякі, 1,1 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаргонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Смаргонскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.