Карзуноўскі сельсавет
Карзуно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рудзенскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Смілавічы.
Гісторыя
Утвораны 20 жгіўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карзуны. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Смілавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна, з 12 сакавіка 1935 года — у складзе Рудзенскага раёна, які 6 ліпеня 1935 года перайменаваны ў Смілавіцкі, а 11 лютага 1938 года зноў у Рудзенскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Смілавіцкага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 126, 367
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.