Карыентэс
Карыентэс (ісп.: Corrientes) — горад на паўночным усходзе Аргенціны, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на ўсходнім беразе ракі Парана, служыць у якасці порта, а таксама чыгуначнага вузла. Развіта прамысловасць па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны.
Гісторыя
Да еўрапейскай каланізацыі ў рэгіёне жылі ў асноўным індзейцы гуарані. У 1516 годзе сюды была падрыхтавана першая іспанская экспедыцыя, але яе ўдзельнікі былі атакаваныя і забітыя. У 1527 годзе тут быў узведзены форт Санкты-Спірыту. Хуан Торэс дэ Вера і Арагон заснаваў горад 3 красавіка 1588 г.. Першапачаткова ён называўся Сан-Хуан-жэ-Вера-дэ-лас-Сіетэ-Карыентэс («Сем плыняў св. Хуана дэ Вера»), але затым быў скарочаны проста да Карыентэс. Пазней горад пачаў граць важную ролю дзякуючы свайму месцазнаходжанню паміж Буэнас-Айрэсам і сталіцай Парагвая Асунсьён.
Клімат
Клімат гарады Карыентэс (за перыяд 1981-1990 гг) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 33,5 | 32,1 | 30,6 | 26,2 | 23,5 | 20,1 | 20,9 | 23,1 | 23,9 | 28,0 | 29,7 | 32,1 | 26,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 27,2 | 26,2 | 24,5 | 21,2 | 18,3 | 15,2 | 15,3 | 17,1 | 17,9 | 21,7 | 23,9 | 25,9 | 21,2 |
Сярэдні мінімум, °C | 21,3 | 20,8 | 19,2 | 16,9 | 13,5 | 10,7 | 10,6 | 11,8 | 12,5 | 15,7 | 18,4 | 19,7 | 15,9 |
Норма ападкаў, мм | 166,1 | 156,9 | 205,9 | 284,6 | 125,2 | 91,8 | 48,5 | 60,3 | 83,0 | 129,7 | 174,8 | 118,8 | 1 645,6 |
Крыніца: SMN Argentina |
Гарады-пабрацімы
- Курытыба, Бразілія
- Порту-Алегры, Бразілія
- Эстэпа, Іспанія
- Мадрыд, Іспанія
- Х’юстан, ЗША
- Новы Арлеан, ЗША
- Рэсістэнсія, Аргенціна
- Пасадас, Аргенціна
- Парана, Аргенціна
- Асунсьён, Парагвай
- Ньеэмбуку, Парагвай
- Ла-Рашэль, Францыя
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1588 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.