wd wp Пошук:

Касерэс

Касерэс (ісп.: Cáceres, эстр.: Caçris, лац.: Norba Caesarina, Norba Caesarea, Norba Caesarensis) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі ў складзе аўтаномнай супольнасці Эстрэмадура. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Льянас-дэ-Касерэс. Займае плошчу 1768 км². Насельніцтва 94179 чалавек (на 2010 год).

Заступнікамі горада лічацца святы Хорхэ і святая дзева дэ ла Мантанэ.

Гісторыя

Горад заснаваны ў 29 годзе.

У 1936 годзе ў горад прыбыў генерал Франсіска Франка. Касерэс стаў плацдармам для аб’яднання рэвалюцыйных сіл. Тут Франка пакінуў сваю жонку і дачку і не бачыў іх аж да канчатковай перамогі ў Грамадзянскай вайне і ўзяцця Мадрыда.

Гарады-пабрацімы

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Эстрэмадуры Катэгорыя·Муніцыпалітэты паводле правінцый Іспаніі Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Касерэс
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be