wd wp Пошук:

Блуа

Блуа (фр.: Blois) — галоўны горад дэпартамента Луар і Шэр у Францыі, які стаіць на правым высокім беразе Луары паміж Арлеанам і Турам. У Сярэднія вякі графы Блуа валодалі таксама Шампанню; Эцьен дэ Блуа быў каралём Англіі, а Шарль дэ Блуа — герцагам Брэтані.

Насельніцтва — 47.854 жыхароў (2007 год).

Гісторыя

У сярэдневяковых лацінскіх помніках, як то ў Грыгорыя Турскага, Блуа носіць назву лац.: Blesum (таксама Blesis і Blesa) і разам з навакольнымі землямі мела асобнае графства, якое атрымала з XV стагоддзя назву Блезуа.

Уладанне герцагаў Арлеанскіх

Калі старажытны графскі род, да якога належаў таксама англійскі кароль Стэфан, згас па мужчынскай лініі, графства Блуа перайшло паводле шлюбнага дагавора да дому Шатыён, апошні нашчадак якога прадаў свае ўладанні сыну Карла V, герцагу Людовіку Арлеанскаму.

Пад кіраваннем Арлеана Блуа адыгрываў значную ролю. Людовік Арлеанскі і ягоная жонка, Валянціна Вісконці з Мілана, паклалі пачатак збору кніг і дакументаў, з якіх потым ўтварылася знакамітая палацавая бібліятэка, узбагачаная скарбамі, нарабаванымі ў Мілане і Неапалі.

Каралеўская рэзідэнцыя

Блуа быў далучаны да каралеўскіх уладанняў у 1498 годзе. Сын герцага Карла Арлеанскага Людовік XII, які нарадзіўся ў Блуа, часта склікаў тут дзяржаўныя чыны і вырашаў ў замку найважнейшыя дзяржаўныя справы. 15 студзеня 1499 года тут быў заключаны саюз паміж Францыяй і Венецыяй, а 14 сакавіка 1513 года наступальны і абарончы саюз супраць Папы і імператара. 1 снежня 1513 года тут жа быў падпісаны мірны дагавор паміж Людовікам XII і Фердынандам Каталіком з Арагона.

Саборная царква св. Людовіка

Архітэктура

Стары высокі горад цесны, са звілістымі стромкімі вуліцамі, ніжні пабудаваны больш правільна і прыгажэй. Цераз раку перакінуты даўжынёю ў 305 м каменны мост на 11 арках, які злучае горад з прадмесцем В’ена. Самае высокае месца займае адрэстаўраваны Блуаскі замак, у якім нарадзіўся Людовік XII. Блуа мае старажытны, высечаны ў скале водаправод з часоў рымлян, даўжынёю ў 529 м (Луарская вада), прыгожую набярэжную, кафедральны сабор, царква св. Ламера (XII стагоддзе ў раннім гатычным стылі); біскупскі палац і мноства выдатных арыстакратычных палацаў XVI стагоддзя (палацы герцага Эпемон, Гіза, Амальскага).

З 1619 г. Блуа — рэзідэнцыя епіскапа (суфраган архіеп. Парыжа). У 5 км ад горада знаходзяцца жалезныя мінеральныя крыніцы Сен-Дэні, па сваім уздзеянні падобныя на крыніцы Спа.

Вядомыя асобы

  1. Sandre
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be