wd wp Пошук:

Кастр

Кастр (фр.: Castres, акс.: Castras) — горад у Францыі на рацэ Агу, цэнтр акругі ў дэпартаменце Тарн.

Насельніцтва — 42900 жыхароў (2006).[2]

Гісторыя

Дакладная дата заснавання горада невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бенедыкцінцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва пайшла ад лацінскага castrumумацаванне, крэпасць»). У XII стагоддзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Французскага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Іаан XXII заснаваў епархію, якая праіснавала да Вялікай Французскай рэвалюцыі. Цэнтрам епіскапства быў Кафедральны сабор Кастра. Пазней Кастр быў крэпасцю ў гугенотаў і кальвіністаў.

У пачатку XX стагоддзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тыс. чалавек. Сёння таксама развіты машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Значную ролю ў эканоміцы горада адыгрывае і турызм.

Культура

Акрамя Кафедральнага сабора, сярод славутасцей захавалася вежа старога абацтва ў раннім раманскім стылі. У горадзе размешчаны і музеі Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жарэса. Таксама ў Кастры маецца прыватны, але адкрыты для наведванняў батанічны сад плошчай 4 га.

З выхадцаў горада вядомыя такія асобы як сацыяліст Жан Жарэс, маршал Нікаля Жан дэ Дзьё Сульт, пісьменнік Ражэ Пейрэфіт[3] і інш. Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер Ферма.

Транспарт

Паміж Кастрам і горадам Мазамэ размешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ.[4]

Спорт

У 2007 годзе фініш дванаццатага этапу велагонкі Тур-дэ-Франс знаходзіўся ў Кастры.

Галерэя

  • Плошча Жана Жарэса
  • Кафедральны сабор Кастра
  • Тэатр у Кастры
  • Рака Агу

Зноскі

  1. база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  2. Castres — Notice Communale
  3. The Guardian. Roger Peyrefitte
  4. World Aero Data: LFCK
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Апосталаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Добрушскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Застаўніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кастрамской вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слонімскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гомеля Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Бялыніцкага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Кастрамской вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Расіі Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнавіцкай вобласці Катэгорыя·Раёны Віцебска Катэгорыя·Раёны Гродна Катэгорыя·Раёны Магілёва Катэгорыя·Раёны Мінска
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be