Кастрама
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кастрама (значэнні).
Кастрама (руск.: Кострома) — горад у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Кастрамской вобласці, буйны рачны порт. Колькасць пастаяннага насельніцтва — 269 711 чалавек (2010).
Гісторыя
Заснавана ў 12 стагоддзі, упершыню згадваецца ў Васкрасенскім і Цвярскім летапісах пад 1213 годам. З пачатку 13 і да канца 17 стагоддзя неаднаразова падвяргалася спусташэнням і разрабаванням. У сярэдзіне 13 стагоддзя — цэнтр Кастрамскога ўдзельнага княства, у сярэдзіне 14 стагоддзя ўвайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы.
З 17-18 стагоддзяў — адзін з буйных рускіх гарадоў з развітай тэкстыльнай (першая палатняная мануфактура была адкрыта ў 1751 годзе), металаапрацоўчай, гарбарнай і інш. вытворчасцямі. З 1719 года — правінцыйны горад Маскоўскай губерні, з 1778 года — губернскі горад.
Памятныя мясціны
Гістарычны цэнтр горада захаваў ансамбль эпохі класіцызму канца XVIII—XIX стст. З помнікаў дапятроўскай эпохі найбольш цікавыя комплексы Іпацьцеўскага і Богаяўленска-Анастасіінскага манастыроў. Горад традыцыйна ўключаецца ў «Залатое кальцо Расіі».
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы
- Яўген Яўгенавіч Анегін (1932—2002) — вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1989).
- Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. 1951) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (1990).
- Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык (1912—1990) — беларускі акцёр.
- Фёдар Рыгоравіч Волкаў — рускі акцёр і тэатральны дзеяч
- Уладзімір Аляксандравіч Голубеў — беларускі астраном
- Мікалай Аляксеевіч Горскі (1904—1968) — вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар[3].
- Мікалай Васілевіч Драздоў (1913—2006) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Мікалаевіч Кузьменка (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Аляксеевіч Палканаў (1888—1963) — вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі, акадэмік АН СССР, Заслужаны дзеяч навукі РСФСР[4]
- Аляксей Мікалаевіч Пляшчэеў — рускі пісьменнік
Зноскі
- ↑ http://duma-kostroma.ru/deputy/id/16
- ↑ - Численность населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2010а
- ↑ Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 13.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.