wd wp Пошук:

Кастрычніцкі раён (Магілёў)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кастрычніцкі раён. Кастрычніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёва. Заснаваны 25 снежня 1962 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Будынак адміністрацыі раёна

У 1980-я гады пачалося жыллёвае будаўніцтва для хімікаў. У раёне сканцэнтравана больш за палову прамысловага і тэрытарыяльнага патэнцыялу Магілёва. Два прадпрыемствы Кастрычніцкага раёна — вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» і сумеснае прадпрыемства «Белпак» — вырабляюць 77 % прадукцыі раёна, а разам з аўтазаводам імя С. Кірава і мясакамбінатам — 90 %. Гэтыя прадпрыемствы вызначаюць палажэнне не толькі ў раёне, але і ў горадзе ў цэлым. Акрамя гэтага, у раёне знаходзіцца яшчэ 27 прадпрыемстваў: аўтобусны парк, АП «Вольт» і інш. Працуе больш за 30 магазінаў, бібліятэкі, дзіцячы парк, кінатэатры «Ветразь» і «Космас», Палац культуры «Хімвалакно», «Лядовы палац», Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Сучасны гуманітарны інстытут[2].

Кіраўнікі адміністрацыі

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
  2. Октябрьский район // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  3. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Магілёва
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be