wd wp Пошук:

Касцягаўскі сельсавет

Касця́гаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Ленінскі.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Горскага і Казельскабудскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Касцягаўка[1]. 19 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Ленінскі[2]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гніліцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: Арцёхаў, Вясёлы, Гніліца, Грозны, Зарэчча, Зборны, Каўпіта, Леніна, Льва Талстога, Мікольск, Някрасава, Рашатнёўка, Слабада, Стайкі і Холмінкі) і частка скасаванага Палужскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Горанка, Грыбы, Дубраўка, Загарэнне, Лявонаўка, Новы Свет і Раманоў), у склад Высакаборскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Галузы, Залясок, Зара, Казелле, Касцягаўка, Коз-Буда, Ленінскі, Лесавы, Рэпішча і Сталінскі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Горы, сельсавет перайменаваны ў Горскі[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be