wd wp Пошук:

Кашырскі раён (Варонежская вобласць)

Кашы́рскі раён (руск.: Каширский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Кашырскае.

Геаграфія

Кашырскі раён мяжуе з Наваусманскім, Панінскім, Баброўскім, Ліскінскім, Астрагожскім і Хахольскім раёнамі, а таксама з Варонежам і Новаваронежам. Плошча раёна складае 1060,20 км².

Гісторыя

Кашырскі раён быў утвораны 24 сакавіка 1977 года ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР.

Эканоміка

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі з’яўляецца асноўнай галіной эканомікі раёна. Галоўнымі вытворцамі жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі з’яўляюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі. Сялянскія фермерскія гаспадаркі вырабляюць у асноўным прадукцыю раслінаводства, як сланечнік, збожжавыя, у меншай ступені цукровыя буракі.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be