Кванджу
Кванджу́ — шосты па велічыні горад у Паўднёвай Карэі. Кванджу з’яўляецца горадам прамога падначалення, які не ўваходзіць у склад якой-небудзь правінцыі, аднак тут размешчаны ўрад правінцыі Чала-Намдо.
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 57 г. да н.э. Быў адным з адміністрацыйных цэнтраў дзяржавы Пэкчэ. Тут узнік стыль карэйскай паэзіі каса.
У 1914 годзе горад быў злучаны з Сеулам чыгункай. Пасля гэтага стала бурна развівацца прамысловасць.
У 1929 годзе, у перыяд японскага каланіяльнага кіравання, канфлікт паміж японскімі і карэйскімі студэнтамі выліўся ў рэгіянальную дэманстрацыю, кульмінацыяй якой стала магутнае паўстанне карэйскага народа супраць японцаў.
У маі 1980 года ў Кванджу адбыліся адно з самых масавых антыўрадавых выступленняў у гісторыі краіны, накіраванае супраць ваеннага ўрада Чон Ду Хвана. Удзельнікі выступлення больш трох сутак кантралявалі горад, высоўваючы да ўлад краіны патрабавання правесці дэмакратызацыю грамадства і пакараць вінаватых у карупцыі высокапастаўленых чыноўнікаў; кіраўніцтва краіны звярнулася да сілы, агульная колькасць ахвяр склала не менш за 100, і па некаторых ацэнках дасягае 2000. Гэты інцыдэнт атрымаў назву «Паўстанне ў Кванджу».
Эканоміка
Добра развіта тэкстыльная прамысловасць, аўтамабілебудаванне, піваварства, вырошчванне рысу.
Транспарт
У Кванджу з 2004 года працуе метрапалітэн.
Гарады-пабрацімы
- Тайнань, Кітайская Рэспубліка (1968)
- Сан-Антоніа, ЗША (1981)
- Гуанчжоу, Кітай (1996)
- Медан, Інданезія (1997)
- Сэндай, Японія (2002)
- Мінск, Беларусь (2007)
- Масеё, Бразілія (2009)
- Нявіннамыск, Расія (2010)
Падзеі
У 2012 годзе ў Кванджу прайшла XVII Міжнародная астранамічная алімпіяда. У 2015 годзе ў Кванджу пройдзе летняя Універсіяда.
Гл. таксама
Спасылкі
Кванджу на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт горада Архівавана 11 лютага 2006.
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.