wd wp Пошук:

Кедайней

Кедайней (літ.: Kėdainiai, традыцыйная беларуская назва — Кейданы) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кедайнейскага раёна Каўнаскага павета.

Насельніцтва складае каля 31 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя

Кейданы на малюнку Напалеона Орды. XIX стагоддзе

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1372 годзе ў Лівонскай Хроніцы. У XVIXVII стагоддзях Кейданы належылі Радзівілам. З гэтага часу Кедайней з’яўляўся буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне. У 1629 годзе ў Кейданах была адкрыта кальвінісцкая гімназія, якая дзейнічала да 1824 года.

24 красавіка 1648 года паселішча атрымала ад вялікага князя Уладзіслава Вазы правы горада і герб. 17 жніўня 1655 года тут была падпісана дэкларацыя паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, а 10 кастрычніка таго ж года заключана Кейданская унія.

З 1811 да 1863 года Кейданы належалі графам Гутэн-Чапскім.

Славутасці

Касцёл Святога Юрыя
Кальвінскі збор

Вядомыя асобы

Спасылкі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Каўнаскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Кедайнейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be