Кенітра
Кені́тра (араб.: القنيطرة, маленькі мост, масток) — горад на паўночным захадзе Марока, порт на рацэ Себу, за 12 км ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна і за 40 км на поўнач ад сталіцы Рабата. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Гарб-Шрарда-Бені-Хсен.
Гісторыя
Да ўсталявання пратэктарата Францыі над Марока на месцы сучаснага горада была толькі крэпасць («касба»). Горад заснаваў Юбер Ліятэй, першы французскі генерал-губернатар, у 1912 з мэтай развіцця гандлю паміж гарадамі атлантычнага ўзбярэжжа краіны і Фесам, Мекнесам, якія знаходзяцца ўсходней. Порт у Кенітры быў адкрыты ў 1913. У 1933 французы далі афіцыйную назву гораду Порт-Ліятэй. Горад быў пераназваны ў Кенітру у 1956, пасля атрымання Марока незалежнасці.
З сямідзесятых гадоў у Кенітры размяшчалася ваенная база, частка тэрыторыі якой займалі амерыканскія ваенныя. У 1991 амерыканцы пакінулі базу ў Кенітры.
Эканоміка
Эканоміка Кенітры заснавана на вытворчасці таканіны, цыгарэт, перапрацоўцы рыбы, а таксама на гадоўлі цытрусавых, пшаніцы і гародніны. У Кенітры здабываюць цынк, нафту і прыродны газ. Прадпрыемствы харчовай (галоўным чынам кансервавай, мукамольнай) прамысловасці.
Каледжы і ўніверсітэты
- Université Ibn Tofail
- ENCG Kénitra (École Nationale de Commerce et de Gestion de Kénitra)
- HECI Kénitra (Hautes Études Commerciales et Informatiques)
Транспарт
У Кенітры дзве чыгуначныя станцыі: Кенітра-Віль і Кенітра-Медзіна. Электрацягнікі кожныя 30 хвілін ідуць на Рабат і Касабланку.
Вядомыя выхадцы і жыхары
- Ісмаэль Ферукі — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.229
Спасылкі
- Фота базы ВМС ЗША ў Кенитре Архівавана 3 жніўня 2009.
- Гісторыя Порта-Лиотея Архівавана 15 ліпеня 2011.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1912 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.