Клятнянскі раён
Клятнянскі раён (руск.: Клетнянский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Клятня.
Геаграфія
Плошча раёна складае 1580 км².
Асноўныя рэкі — Іпуць, Надва (левы прыток р. Іпуці), у якую ўпадаюць Луценка, Задня, Апораць, Драгіна, Быстрая. Таксама цякуць рэчкі — Вароніца (левы прыток р. Іпуці), Дабрыня, Нежароўка, Пасцявіна, Прышчанка, Сварка, Цельча, Чорная.
Гісторыя
Клятнянскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Людзінкаўскай воласці Бежыцкага павета Бранскай губерні і да 1935 года зваўся Людзінкаўскім, бо райцэнтр — цяпер гарадскі пасёлак Клятня — насіў назву Людзінка. З часу стварэння раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.
У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Клятнянскі раён.
5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клятнянскі раён. У перыяд адміністрацыйных рэформ (1963—1965) раён быў часова скасаваны.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёна складае 22 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 13 тыс. Усяго налічваецца 103 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 5 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Акуліцкае сельскае паселішча
- Луценскае сельскае паселішча
- Мірнінскае сельскае паселішча
- Мужынаўское сельскае паселішча
- Надзвінскае сельскае паселішча
Славутасці
- Царква Св. Міхала Арханёла ў в. Лутна
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клятнянскі раён
- Клятнянскі раён на Radzima.org
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.