wd wp Пошук:

Кліноцкі сельсавет

Кліно́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Клінок.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Смілавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лісіцы і Смоленка), наўзамен са Смілавіцкага сельсавета ў склад Кліноцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (аграгарадок Турэц, вёскі Гарадзішча, Крыніца і Чаславое)[1]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Чэрвеньскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Зайцы, Кукалеўка, Лежні і Рудня Астравітая)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1167 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Чэрвеньскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be