Кнышын
Кнышын (польск.: Knyszyn) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Манецкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Кнышын. Насельніцтва 2758 чал. (2008).
Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Беластоку, на аўтамабільных дарогах ДК65 і № ДВ671.
Гісторыя
Сяло было заснавана ў пач. XVI ст. у Бельскім намесніцтве (старостве) канцлерам Вялікага Княства Літоўскага М. Радзівілам, які пабудаваў тут паляўнічы двор.[1] З 1513 года ў Падляскім ваяводстве. У 1520 годзе М. Радзівіл фундаваў у Кнышыне касцёл. У 1528 годзе Кнышын перайшоў да вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, які ўладкаваў тут паляўнічую рэзідэнцыю. З сярэдзіны XVI ст. — цэнтр Кнышынскага староства. 18 кастрычніка 1568: атрымаў Магдэбургскае права і герб «у залатым полі чорная галава зубра».[2] У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1571 годзе Жыгімонт Аўгуст заснаваў у месце Праабражэнскую царкву (пазней уніяцкую). 7 ліпеня 1572 года ў Кнышыне памёр Жыгімонт Аўгуст. У 1579 годзе Ян Замойскі фундаваў у месце мураваны касцёл Св. Яна Евангеліста, асвячоны ў 1601, і шпіталь.[1] З сярэдзіны XVII ст. прыйшоў з заняпад пасля разбурэння шведамі.
У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.
У 1921 годзе паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства.
З 1939 года ў Беларускай ССР. У 1940 годзе стаў цэнтрам Кнышынскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Кнышын Польшчы.
Славутасці
- Гістарычная забудова горада XVIII — пач. XX стст.
- Касцёл Св. Яна Евангеліста (1520, 1710)
-
Лямус (XIX ст.)
- Касцёл Св. Яна Евангеліста
- Помнік Жыгімонту Аўгусту
- Могілкавая брама
Вядомыя асобы
- Саламон Танхелевіч Мілер (1889—1937) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Зноскі
- 1 2 ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Кнышын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
Літаратура
- Пазднякоў В. Кнышын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 114. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Кнышын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Knyszyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 199—200
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кнышын
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты Манецкага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1944 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.