Коабі-Фора
Каобі-Фора (англ.: Koobi Fora) — шырокая тэрыторыя на ўсходнім беразе возера Туркана, на поўначы Кеніі, у раёне пражывання качавых народаў Габра[en]. Згодна з дадзенымі Нацыянальнага музея Кеніі, назва паходзіць з мовы Габра і азначае месца вырастання каміфоры і крыніца міры[1].
Месца выяўлення рэшткаў больш за 160 асобін самых старажытных рэшткаў гамінідаў, шматслаёвы археалагічны помнік. Найбольш вядомая знаходка — выдатна захаваўшыся «чэрап 1470», знойдзены ў 1972 годзе палеаантраполагам Рычардам Лікі ў суправаджэнні прылад працы. Узрост знаходак доўга выклікаў спрэчкі, але паводле апошніх дадзеных ўстаноўлена, што ім ад 2 да 1,4 млн гадоў. Каштоўнасць «Чэрапа 1470» — у доказе існавання ў Усходняй Афрыцы чалавекападобных істот з досыць буйным мозгам на ранняй стадыі эвалюцыі чалавека. Большасць антраполагаў лічаць, што ён належыць прадстаўніку роду Людзі (Homo), магчыма, Чалавеку ўмеламу (Homo habilis), які вырабляў каля 2 млн гадоў таму прылады, што адносяцца да алдувайской культуры. Таксама тут знойдзеныя рэшткі Чалавека прамаходзячага (Homo erectus) узростам 1,6 млн гадоў, якому ўласцівыя больш складаныя алдувайскія прылады, названыя «індустрыяй Карары»; знойдзены і пазнейшыя прылады ашэльскай культуры.
Новыя знаходкі ў Каобі-Фора, зробленыя Міў і Луізай Лікі (KNM-ER 62000, KNM-ER 62003 і KNM-ER 60000), вельмі падобныя да KNM-ER 1470, што дазволіла аўтарам адкрыцця гаварыць аб існаванні тут 1,95—1,78 млн гадоў таму яшчэ аднаго віду роду Людзі (Homo), які адрозніваецца і ад Чалавека ўмелага (Homo habilis), і ад Чалавека рудольфскага (Homo rudolfensis)[2].
Літаратура
- Кооби-Фора Архівавана 30 красавіка 2013. // Оксфордская Иллюстрированая Энциклопедия Всемирная история (с 1800 г. и до наших дней).
- Richard E. Leakey and Roger Левін, People of the Lake, Copyright 1978, various editions.
- Delta Willis, The Hominid Gang, Copyright 1989, various editions such as the Viking, ISBN 0-670-82808-4.
- Bernard Wood, Koobi Fora Research Project Volume 4: Hominid Cranial Remains, Oxford University Press. 1991 г., ISBN 0-19-857502-5.
Зноскі
- ↑ Koobi Fora: historical Background. National Museums of Kenya. http://www.museums.or.ke/content/view/24/9/. Retrieved on 9 верасня 2017. Архівавана 20 ліпеня 2011.
- ↑ Meave G. Leakey, Fred Spoor, M. Christopher dean, Craig S. Feibel, susan C. Antón, Christopher Kiare & Louise N. Leakey New fossils from koobi Fora in northern Kenya confirm taxonomic diversity in early Homo
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.