Колін
Ко́лін (чэшск.: Kolín, ням.: Kolin) — горад у Чэхіі, у раёне Колін Сярэднячэшскага края. Размешчаны на рацэ Лабе. Насельніцтва горада складае 29,7 тыс. жых. (2003). Плошча 34,9 км ². Чыгуначны вузел.
Гісторыя
Заснаваны Венцаславам I як Новая Калонія ў XIII стагоддзі. Першы пісьмовы ўспамін пра Колін, які тады ўжо меў статус каралеўскага горада, датуецца 1261 годам. У 1475—1488 гадах Гінек з Подзебрадаў, вядомы пісьменнік эпохі Адраджэння, сын Іржы з Подзебрадаў, жыў у Колінскім замку. У час Сямігадовай вайны, 18 чэрвеня 1757 года каля горада адбылося Колінская бітва. У XV — пачатку XX стст. Колін меў адну з самых буйных яўрэйскіх абшчын на тэрыторыі Чэхіі; у час Другой сусветнай вайны амаль уся яна была знішчана ў канцлагеры Тэразін; вайну перажылі толькі 60 колінскіх яўрэяў.
Прамысловасць
Прадпрыемствы машынабудаўнічай (вагоны, электратэхнічнае абсталяванне), хімічнай, харчовай прамысловасці.
У Коліне пад гандлёвай маркай «Uragan D2» дагэтуль вырабляецца сродак, вядомы пад назвай «Цыклон Б» (ням.: Zyklon B), — прадукт хімічнай прамысловасці Германіі, які выкарыстоўваўся для масавага забойства ў газавых камерах лагераў смерці[1].
Славутасці
- Гатычны касцёл Святога Барталамея (другая палова XIV стагоддзя, арх. Петэр Парлер)
- Сінагога ў стылі барока.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Рудольф Крэмлічка, чэшскі жывапісец
Зноскі
- ↑ Сайт вытворцы (чэшск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Колін
- Сайт адміністрацыі горада
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.