wd wp Пошук:

Контыялахты

Пра пасёлак у Карэліі (Расія) гл. Контыялахты (Карэлія)

Контыялахты, таксама Кантыялахці (фінск.: Kontiolahti) — абшчына ў правінцыі Паўночная Карэлія (Фінляндыя). Непадалёк знаходзіцца нацыянальны парк Колі.

Назва

У перакладзе з фінскай мовы назва пасёлка азначае «Мядзведжы заліў».

Насельніцтва

Дынаміка колькасці насельніцтва Контыялахты ў 1980–2010 гадах
1980
 
8351
1985
 
9213
1990
 
10 450
1995
 
10 831
2000
 
11 517
2005
 
12 768
2010
 
13 722
Крыніцы:Статыстычнае ўпраўленне Фінляндыі[fi]

Спорт

Этап Кубка свету па біятлоне 2014, на трасе Дар'я Домрачава

За некалькі кіламетраў на поўдзень ад горада размешчаны лыжны стадыён, на якім праводзяцца этапы Кубка свету па біятлоне. На спартыўнай арэне маюцца месцы для 10 тысяч гледачоў. Астуджальныя ўстаноўкі дазваляюць утрымліваць лыжную трасу даўжынёй 1,5 км пачынаючы з кастрычніка, калі яшчэ няма паўнавартаснага снежнага покрыва[3].

Таксама Контыялахты прымаў чэмпіянат свету па біятлоне ў 1999 і 2015 гадах.

Зноскі

  1. Population structure — ISSN 1797-5379; 1797-5387; 1797-5395
  2. Kaupunkien ja kuntien lukumäärät ja väestötiedotAssociation of Finnish Municipalities. Праверана 15 лютага 2019.
  3. Біятлонны стадыён Контыялахты Архівавана 13 сакавіка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Фінляндыі Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be