wd wp Пошук:

Косаўскі сельсавет

Ко́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Косава (не ўваходзіла ў склад).

Косаўскі сельсавет утвораны 16 лютага 1987 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Косаўскага гарсавета (вёскі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі)[1]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Квасевіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1155 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 вёскі: Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be