Крапыўныцкы
Крапіўніцкі ці Крапыўны́цкы[1] (укр.: Кропивницький) — горад у цэнтры Украіны, адміністрацыйны цэнтр Кіраваградскай вобласці і Крапыўныцкага раёна (у яго склад не ўваходзіць); прамысловы і культурны цэнтр; вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памошная, аэрапорт.
Назва
Да 1924 г. — Елісаветград, у 1924—1934 гг. — Зіноўеўск, у 1934—1939 гг. — Кірава, да 2016 — Кіраваград.
У 2016 годзе горад Кіраваград перайменаваны ў Крапыўныцкы. Марка Крапіўніцкі — заслужаны ўкраінскі драматург і акцёр, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Кіраваградскай вобласці. У Елісаветградзе, які пазней насіў імя Кіраваграда, адбыўся першы спектакль “Таварыства ўкраінскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Крапіўніцкага.
Геаграфія
Крапыўныцкы размешчаны на Прыдняпроўскім ўзвышшы, у даліне і на берагах ракі Інгул (прыток ракі Паўднёвы Буг), пры ўпадзенні ў яе меншых рэк Сугакліі і Біянкі. Плошча населенага пункта — 10,3 тыс. га. Насельніцтва — 222.695 жыхароў (01.01. 2021 года).
Эканоміка
Эканоміка горада прадстаўлена прадпрыемствамі машынабудавання, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасці. Асноўныя заводы:
- ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанентаў гідрамашынаў),
- ААТ «Эльворті» (па-ўкраінску: ВАТ «Ельворті», вытворчасць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы),
- ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сістэмы абароны і кіравання для атамных электрастанцыяў).
Асвета
- Цэнтральнаўкраінскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
- Цэнтральнаўкраінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Віннічэнкі
- Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворці
Вядомыя асобы
- Барыс Леанідавіч Аляксеенка (1910—1944) — беларускі акцёр.
- Яўген Міхайлавіч Харытоненка (1920—1998) — беларускі жывапісец, педагог.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крапыўныцкы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.