Краснае (Малдова)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Краснае. Краснае — пасёлак у складзе Слабадзейскага раёна Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Заснаваны ў 1957 годзе. Насельніцтва каля 5 тыс. чалавек (2004), доля малдаван, рускіх і ўкраінцаў прыблізна аднолькавая.
Кансервавы завод, помнік воінам-вызваліцелям
Зноскі
- 1 2 Гэты населены пункт размешчаны ў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Малдовы большая частка тэрыторыі, якая кантралюецца Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, уваходзіць у склад Малдовы як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі левабярэжжа Днястра, іншая частка ўваходзіць у склад Малдовы як муніцыпій Бендэры. Заяўленая тэрыторыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, якая кантралюецца Малдовай, размешчана на тэрыторыі Дубасарскага, Каўшанскага і Навааненскага раёнаў Малдовы. Фактычна, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка з’яўляецца непрызнанай дзяржавай, большая частка заяўленай тэрыторыі якой Малдовай не кантралюецца.
- ↑ Дзяржстатслужба ПМР: Сацыяльна-эканамічнае развіццё ПМР за 2013 год (канчатковыя даныя)
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Прыднястроўя Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.